Вішня звычайная
Вішня звычайная | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
|
Вішня звычайная[1][2], Вішэння[3] (Prunus cerasus) — драўняная расліна, якую вырошчваюць у садах; від роду Сліва (Prunus) падроду Вішня сямейства Ружавыя (Rosaceae)[4].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]![]() | ||||||||||
Вішня звычайная. Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
|
Вішня звычайная — невялікае дрэва ці куст, дасягае да 5[4] м у вышыню, з бліскучай карой шэра-бурага колеру[4].
Лісце скурыстае, чаргаванае, чарашковае, шырокаэліптычнае, завостранае, цёмна-зялёнае зверху, знізу святлейшае, дасягае ў даўжыню да 5—6 см[4].
Кветкі найчасцей белага колеру, сабраныя ў парасоніках па 2—3 кветкі. Чашалісцікаў і пялёсткаў па пяць, тычынак 15—20, песцік адзін. Кветкі распускаюцца пасля лісця[4].
Плод — кісла-салодкая, шарападобная касцянка светла- або цёмна-чырвонага, амаль чорнага колеру, да 1 см у дыяметры, пакрытая лупінай, мякаць сакавітая, мясістая, костачка ад мякаці не аддзяляецца[4].
Экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. Цвіце ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, пладаносіць з другой паловы мая. Мае зацяжны рост восенню, позна скідае лісце. Многія яе формы вылучаюцца вялікімі памерамі дрэў[6].
Плады вішні звычайнай
[правіць | правіць зыходнік]Неапрацаваныя плады вішні Харчовая каштоўнасць на 100 г прадукта | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Энергетычная каштоўнасць 52 ккал 217 кДж | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Плады вішні звычайнай маюць кісла-салодкі смак. Плады змяшчаюць арганічныя кіслоты (лімонная кіслата, яблычная кіслата, хінная кіслата, бурштынавая кіслата, саліцылавая кіслата)[4].
Плады вішні звычайнай змяшчаюць макраэлементы (калій, кальцый, фосфар, магній), мікраэлементы (медзь, жалеза), а таксама пекцінавыя рэчывы, дубільныя рэчывы, ферменты, антацыяны, цукры (глюкоза, фруктоза), вітаміны А, С, В2, РР, Р, фоліевая кіслата, кумарын[4].
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]

Вішня звычайная — вельмі пашыраная пладовая культура, якая вызначаецца скараспеласцю і штогадовым пладанашэннем. З амаль 150 відаў роду вішні для стварэння культурных сартоў выкарыстоўваліся галоўным чынам вішня звычайная і стэпавая (Prunus chamaecerasus).
Сустракаецца толькі ў культуры; у дзікай прыродзе няма. Некаторыя біёлагі лічаць вішню звычайную вынікам натуральнай гібрыдызацыі вішні стэпавай (Prunus chamaecerasus) з чарэшняй (Prunus avium)[6], які ўзнік і шмат разоў паўтараўся ў месцах сумеснага росту матчыных відаў. Думаюць, што натуральнае скрыжоўванне чарэшні і вішні стэпавай адбылося ў Македоніі, але, магчыма, на Паўночным Каўказе і ў Прыдняпроўі[7].
Плады вішні спажываюць свежымі. Таксама яны прыдатны для розных відаў перапрацоўкі: з іх гатуюць сокі, кампоты, пладовыя віны, варэнне, джэм, кісялі, жэле; начынку для варэнікаў, пірагоў.
Медыцынскае выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавай сыравінай з’яўляюцца спелыя свежыя плады вішні і высушаны сок дрэва (клей)[4]. Вішнёвы сіроп прымяняюць у медыцыне для выпраўлення смаку вадкіх лекавых формаў (настоек, адвараў, мікстур), звычайна складае 1/5—1/10 іх аб’ёму[4].
У народнай медыцыне вішнёвы сок ужываюць як адхарквальны сродак пры бранхітах. Ёсць указанні пра заспакойваючае і супрацьсутаргавае дзеянне водных настояў пладоў вішні[4]. У эмульсіі з насення вішань і адвару з пладаножак выразнае мачагоннае дзеянне, іх рэкамендуюць для лячэння мачакіслых дыятэзаў і захворванняў суставаў. Адвары з галін вішні аказваюць добрае супрацьдыярэйнае дзеянне, іх назначаюць пры хранічных калітах[4].
Костачкі вішні і яе насенне пры ўжыванні ў вялікай колькасці могуць аказаць атрутнае дзеянне[4].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]![]() Агульны выгляд |
![]() Лісце |
![]() Кветкі |
![]() Плады |
Вішня ў культуры
[правіць | правіць зыходнік]У літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]
Ціха трапечуцца лісці зялёныя, |
Якуб Колас. «Майская раніца».[8] |
Вобразам вішні ў сваіх вершах карысталіся Яўгенія Янішчыц[9], Таццяна Дзям'янава[10], Максім Багдановіч[11].
Зноскі
- ↑ Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. — Смоленск, 1914. (руск.)
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Вишня обыкновенная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 37—39. — 200 с. — 130 000 экз.
- ↑ Вишня обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ а б Фатьянов В. И., Менафов Б. М. Вишня и слива. — М.: Россельхозиздат, 1981. — 54 с.
- ↑ Вишня обыкновенная Архівавана 12 чэрвеня 2013. (руск.)
- ↑ Якуб Колас. «Майская раніца» Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Я. Янішчыц. «Вішня»
- ↑ Т. Дзям’янава. «Санет»
- ↑ М. Адамовіч. «Па-над белым пухам вішняў»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вишня обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Prunus cerasus L. (Вишня) // ИАС «ООПТ России» Архівавана 6 мая 2023. (руск.)
- Вишня обыкновенная, или садовая — Cerasus vulgaris Mill. (руск.)
- Вишня кислая в Энциклопедии декоративных садовых растений (руск.)