Скарбны
Appearance
Скарбны, скарбнік — службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стагоддзях. Памочнік падскарбія земскага (пасля 1596 года падскарбія вялікага літоўскага).
Скарбны меў рэзідэнцыю ў Вільні ў замку, дзе захоўваў архіў і скарб ВКЛ. У Польшчы адпаведнікам скарбнага быў кусташ каронны.
Першы вядомы скарбны — Сенька, згадваецца ў 1452 годзе. Скарбныя былі таксама ў ваяводствах і паветах, вялі перапіску наконт фінансавых пытанняў, складалі інвентары ўладанняў, якія падлягалі абкладанню падаткамі[1].
Скарбнымі вялікімі літоўскімі былі:
- Міхал Важынскі (1560)
- Ульрык Гозыюш (1600)
- Ян Монтаўт (1600)
- Стэфан Хжанстоўскі (1638 — 1646)
- Вінцэнт Мікалай Крукоўскі (1674)
- Андрэй Казімір Скорабагаты (1678)
- Геранім Сасевіч (1700)
- Міхал Копць (? — 1726)
- Ян Адахоўскі (1733 — 1738)
- Габрыель Кімбар (? — 1744)
- Антоні Важынскі (1763)
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Аляксандр Груша. Скарбны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 571.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908.