Перайсці да зместу

Піўнічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Піўнічы літоўскі (лац.: incisor dapum, structor mensae) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім, загадваў вялікакняжацкімі піўніцамі, сачыў за якасцю і пастаўкамі піва да стала вялікага князя. Часам быў вядомы як «падчашы надворны». Першы вядомы піўнічы — Мікіта Мікалаевіч (1546). За часамі кіравання Генрыка Валезы і Стэфана Баторыя пасада была падзелена на дзве асобныя: піўнічы, які загадваў віном і піўнічы, які загадваў півам. З часам пасада стала тытулярнай.

Піўнічымі літоўскімі былі:

  • Мікіта Мікалаевіч (?— до 16.6.1546)
  • Стэфан Вешэневіч (?— 13.9.1549 — ?)
  • Марцін Падскарбскі (?— 5.4.1552 — ?)
  • Барталамей Стож (Шторц; ? — 1562 — ?)
  • Фэрэнс (Фэрэнц) Вэнгжын (?— да 7.1572 — да 2.4.1582)
  • Беньяш Гансяроўскі (Гансэроўскі, Кантэроўскі; 2.4.1582 — 30.7.1614 — ?)
  • Яраш Пежхлінскі (?— 1616 — 8.3.1633)
  • Стэфан Пежхлінскі (8.3.1633 — да 21.2.1659)
  • Рафал Вышатраўка (?— 5.9.1660 — 18.8.1671 — ?)
  • Казімер Шумлянскі (? — 1678 – 12.3.1683 — ?)
  • Даніэль Францішак Забельскі (?— 26.5.1683 — ?)
  • Юзаф Ян Ладзінскі (29.4.1685? — 1689 — 1.7.1700 — ?)
  • Адам Ян Петрашкевіч (?— 15.8.1685 — ?)
  • Ян Тэадор Кершэнброк (Кэршэнброк, Кіршэнброх; ? — 11.2.1688 — 1699 — ?)
  • Мікалай Вільпішэўскі (?— 1698 — ?)
  • Ян Барткевіч-Шылянскі (9.5.1699 — 20.1.1702 — 1742)
  • Ян Сястрэнчэвіч-Кучук (?— 23.2.1712 — ?)
  • Францішак Пілсудскі (24.10.1744 — 15.3.1789)
  • Ігнацы Юліуш Пілсудскі (4.3.1790 — 1795)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]