Сонца Перамогі
Сонца Перамогі | |
---|---|
Зборнік Белы легіён | |
Дата выпуску | 28 чэрвеня 2020 года |
Жанры |
Рок супраць камунізму Фолькавы рок Патрыятычны рок Вайсковыя песні |
Працягласць | 50:28 |
Краіна | Беларусь |
Мова песень | беларуская |
|
|
«Сонца Перамогі» — зборнік патрыятычных песень, запісаны колішнімі чальцамі Белага легіёна і які распаўсюджваецца бясплатна праз сеціва.
Стварэнне
[правіць | правіць зыходнік]Ініцыятарамі збору сродкаў на альбом сталі Сяргей Бульба і Зміцер Сасноўскі. Планавалася, што праект пабачыць свет да 2 лютага 2020 года і будзе прэзентаваны на фэсце «Узаемна» ў гонар дня нараджэння Кастуся Каліноўскага, спачатку ў альбоме таксама планавалася толькі 12 песень, аднак у зборнік увайшло 19 песень, 2 з якіх пазначаныя як дадатак («Шыхт зважай» і «Гімн Белага легіёна (2003 год)»). На запіс запрашаліся добраахвотнікі для спеваў і гры на інструментах, прынялі ўдзел шмат якія прафесійныя музыкі, акрамя саміх легіянераў.
У паведамленні пра збор сродкаў ініцыятары ідэі таксама адзначылі:
Менавіта ў наш час патрэбны моцныя эмацыйныя, натхнёныя, баявыя патрыятычныя спевы. Вось зараз, калі грызем адзін аднога на глебе беларусы-ліцвіны-лацінка-выбары… Мы перад выбарам, альбо страціць гэтую хоць і недасканалую, але нашую дзяржаву, альбо згуртавацца вакол Айчыны і на ўвесь свет сказаць — мы гатовыя яе бараніць!
Выданне
[правіць | правіць зыходнік]Складанка распаўсюджваецца праз сеціва. У рэлізе было паведамлена:
Белы Легіён адраджаецца. І ўжо не як закрытая баявая арганізацыя, а як нацыянальная субкультура парамілітары. Адзін з яе элементаў — баявая патрыятычная музыка. Спампоўвайце, слухайце.
Змест
[правіць | правіць зыходнік]№ | Назва | Аўтар | Працягласць | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Мы на маршы» | невядомы легіянер | 02:59 | ||||||
2. | «Нёман» | Анатоль Астрэйка, Несцер Сакалоўскі | 02:56 | ||||||
3. | «Воіны Ранку» | Сяргей Міхалок, пераклад Зміцер Сасноўскі | 03:51 | ||||||
4. | «Марш Белага Легіёну/Трымайся Маці» | невядомы легіянер, 1993 год | 02:14 | ||||||
5. | «Сонца нам дапаможа» | Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч | 01:52 | ||||||
6. | «За Радзіму, за герояў» | ХІХ ст., пераклад Алесь Чумакоў, Зміцер Сасноўскі | 02:31 | ||||||
7. | «Гімн Белага Легіёну» | Алесь Мікус | 02:07 | ||||||
8. | «Воран» | Алена Забаронак | 03:43 | ||||||
9. | «Развітанне/Бывай мой родны кут» | У. Лойка, М. Іваноў | 01:45 | ||||||
10. | «Армейская сям’я» | Сяргей Макей | 02:40 | ||||||
11. | «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» | Уладзімір Тэраўскі, Макар Краўцоў | 01:42 | ||||||
12. | «Літвін» | Стары Ольса | 03:16 | ||||||
13. | «Спеў Тодара» | Тодар Кашкурэвіч | 03:23 | ||||||
14. | «Пагоня» | Максім Багдановіч, Мікола Куліковіч-Шчаглоў | 04:03 | ||||||
15. | «Чакай, Матуля» | Сяргей Макей, Ніна Захарэвіч | 02:49 | ||||||
16. | «У гушчарах» | Мікола Куліковіч-Шчаглоў, Наталля Арсеннева | 02:09 | ||||||
17. | «Я сын таго краю» | Алесь Змагар, Андрэй Мельнікаў | 01:39 | ||||||
18. | «Шыхт зважай» | версія невядомага легіянера, жывы гук | 01:45 | ||||||
19. | «Гімн Белага легіёна (2003 год)» | Алесь Мікус | 02:55 | ||||||
50:28 |
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Зборнік быў прысвечаны «сапраўднаму сыну Айчыны — Алегу Радзюку (27.08.1963—20.06.2019)».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт Архівавана 12 красавіка 2021.
- Збор грошай Архівавана 12 ліпеня 2020.
- Альбом на «Soundcloud»
У СМІ
[правіць | правіць зыходнік]- «Белы легіён» запісаў альбом патрыятычных песень Архівавана 17 ліпеня 2020.
- «Белы Легіён» прэзентаваў музычны зборнік Архівавана 16 студзеня 2021.
- Упершыню ў Беларусі выдаецца зборнік беларускамоўных патрыятычных шыхтавых песень «Белы Легіён»
- Упершыню ў Беларусі выдаецца зборнік беларускамоўных патрыятычных шыхтавых песень «Белы Легіён»