Спіс уладальнікаў Галоўнай «Рок-кароны»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка — інфармацыйны спіс.

Галоўная (Вялікая) «Рок-карона» (ці Гурт года) — галоўная намінацыя штогадовай беларускай рок-прэміі «Рок-каранацыя». Першае ўручэнне прэміі адбылося па выніках 1994 года, апошняе — па выніках 2011. Не адбылася цырымонія ўзнагароджання «Рок-каранацыя 2003», а ўзнагароды цырымоніі «Рок-каранацыя 2005» прысуджалі за музычныя падзеі дзвух гадоў — 2004 і 2005. На юбілейнай цырымоніі, якая падсумоўвала 15 год існавання прэміі, Галоўная «Рок-карона» не была ўручана.

Уладальнікамі галоўнай рок-кароны з'яўляюцца 11 беларускіх гуртоў і 1 супольны музычны праект. Тры рок-гурты атрымлівалі Вялікую «Рок-карону» двойчы ў гісторыі прэміі. Выканаўца Лявон Вольскі ўсталяваў своеасаблівы рэкорд: атрымліваў Галоўную «Рок-карону» двойчы ў складзе гурта «N.R.M.» і адзін раз у складзе гурта «Крамбамбуля».

Спіс[правіць | правіць зыходнік]

У табліцы ніжэй лаўрэаты размешчаны ў храналагічным парадку. Колерам пазначаны гурты, якія атрымлівалі Галоўную «Рок-карону» двойчы.

Год Выява Назва Заўвагі
Рок-каранацыя '94 Solidarni z Białorusią 2011 Warszawa 57.JPG гурт «Крама» Рок-гурт з Баранавічаў, заснаваны ў 1991 годзе на базе гурта «Рокіс»
Рок-каранацыя '95 Guitar-1333353440ujZ.jpg гурт «Rouble Zone» Рок-гурт з Барысава, заснаваны Алегам «Джагерам» Мінаковым. Зараз не існуе.
Рок-каранацыя '96 Siarhiej Michałok.jpg гурт «Ляпіс Трубяцкі» Рок-гурт, заснаваны ў 1990 годзе. Лідарам з'яўляўся Сяргей Міхалок. Распаўся 1 верасня 2014 года.
Рок-каранацыя '97 N.R.M. 02.jpg гурт «N.R.M.» Мінскі рок-гурт, заснаваны ў 1994 годзе ўдзельнікамі рок-гурта «Мроя». Назва гурта расшыфроўваецца як «Незалежная Рэспубліка Мроя».
Рок-каранацыя '98 Basowiszcza-2007-NeuroDubel.jpg гурт «Neuro Dubel» Панк-рок гурт з Смалявіч, заснаваны ў 1989 годзе. Да 2003 года выконвалі песні пераважна на рускай мове.
Рок-каранацыя '99 Guitar-1333353440ujZ.jpg гурт «KRIWI» Мінскі фолк-гурт, заснаваны ў 1996 годзе.
Рок-каранацыя 2000 N.R.M. 02.jpg гурт «N.R.M.»
Рок-каранацыя 2001 Алесь Сушаў Музеі кнігі.jpg прадзюсар Алесь Суша Атрымаў за беларускі супольны музычны альбом «Я нарадзіўся тут», запісаны ў 2000 годзе.
Рок-каранацыя 2002 Basowiszcza-2007-Krambambula.JPG гурт «Крамбамбуля» Мінскі гурт, які выконвае музыку ў змешаным стылі пад уплывам рока і поп-фолка. Заснаваны ў 2001 годзе Лявонам Вольскім.
Рок-каранацыя 2004—2005 Jmors-band-1.jpg гурт «J:морс» Мінскі поп-рок гурт, заснаваны ў 1999 годзе.
Рок-каранацыя 2006 Basowiszcza-2007-Rasta.JPG гурт «Rasta»[1] Гомельскі метал-гурт.
Рок-каранацыя 2007 Basowiszcza-2007-NeuroDubel.jpg гурт «Neuro Dubel»[2]
Рок-каранацыя 2008 Siarhiej Michałok.jpg гурт «Ляпіс Трубяцкі»[3]
Рок-каранацыя 2009 BeZ bileta performing at the “Fiesta Borealis” festival in 2006.jpg гурт «Без Билета»[4] Альтэрнатыўны гурт з Вілейкі, заснаваны ў 1999 годзе.
Рок-каранацыя 2010 Галоўная рок-карона не ўручалася[5]
Рок-каранацыя 2011 Pomidor-off - Basovišča 2008.JPG гурт «Pomidor/OFF»[6] Мінскі гурт, лідарам якога з'яўляецца Аляксандр Памідораў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. «Рок-коронация 2006». Ultra-Music (26 лютага 2007). Праверана 11 красавіка 2017. (руск.) 
  2. «Рок-Каранацыя-2007»: рыцараў ня будзе, будуць рокеры. TUT.BY (19 лютага 2008). Праверана 11 красавіка 2017.
  3. «Рок-каранацыя-2008» пройдзе ў лютым наступнага года ў змененым фармаце. euroradio.fm (2 снежня 2008). Праверана 6 красавіка 2017.
  4. Галоўная рок-карона, лепшы кліп і лепшы альбом 2009 году — у «Безь Білета». Generation.by. Праверана 6 красавіка 2017.
  5. 15 год "Рок-Каранацыі". Летапіс цырымоніі. UDF.BY. Праверана 6 красавіка 2017.
  6. Рок-каранацыя ў Маладзечне — фотарэпартаж. Наша Ніва (31 сакавіка 2012). Праверана 6 красавіка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]