Фрунзенская (станцыя метро, Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аўтазаводская лінія
Каменная горка
Кунцаўшчына
Спартыўная
Пушкінская
Маладзёжная
Фрунзенская
Няміга
Купалаўская
Першамайская
Пралетарская
Трактарны завод
Партызанская
Аўтазаводская
Магілёўская
ЦЧ-2 «Магілёўскае»

Фрунзенская — станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна. Адкрыта 31 снежня 1990 года ў складзе першага ўчастка Аўтазаводскай лініі. Размяшчаецца паміж станцыямі «Маладзёжная» і «Няміга». Да адкрыцця ў 1995 годзе другога участка Аўтазаводскай лініі «Фрунзенская» была канцавой.

Да 1990 года станцыю планавалася назваць «Юбілейнай», бо яна размяшчаецца побач з Юбілейнай плошчай (Фрунзенскі раён Мінска). Аднак у выніку станцыя была названа ў гонар М. Фрунзэ.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя аформлена ў савецкім стылі. Тарцы станцыі ўпрыгожаны латуннымі мастацкімі кампазіцыямі. Уваходы на станцыю размешчаны ў падземных пераходах, на ўсходзе — пад перакрыжаваннем вуліц Раманаўская Слабада, Мельнікайтэ, Кальварыйская, Сухая, на захадзе пад вуліцай Кальварыйскай.