Станін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Стані́н (ад лац.: Stannum — волава), алавяны калчадан, звонавая рудамінерал класа сульфідаў, сульфід медзі, жалеза і волава, Cu2FeSnS4.

Stannite-245580.jpg

Утрымлівае 22—31 (29,58[1]) % медзі, 1—14 (12,99[1]) % жалеза, 22—28 (27,5[1]) % волава, 29,8[1] % серы, а таксама цынк (да 11[2] %), сурму, серабро, кадмій, свінец і інш. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Шчыльнасць 3,5—4,5 г/см³. Крохкі, непразрысты, з металічным бляскам. Цвёрдасць 3—4,5 па шкале Моаса. Электраправодны.

Радовішчы станіну ў Балівіі, Вялікабрытаніі, Канадзе, Расіі, Таджыкістане, Чэхіі і інш. Пры значных канцэнтрацыях выкарыстоўваецца ў якасці руды на волава.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Станнин (руск.)  — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 145. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 145. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.