Перайсці да зместу

Струменскі заказнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Струменскі
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне БеларусьКармянскі раён, Гомельская вобласць
Плошча 8683,67 га
Дата заснавання 28 снежня 2012
physical
Струменскі
Струменскі
physical
Струменскі
Струменскі

Стру́менскі[1] — біялагічны заказнік мясцовага значэння на тэрыторыі Кармянскім раёне Гомельскай вобласці. Плошча заказніка складае 8683,67 га. Заснаваны ў мэтах захавання ўнікальнага прыроднага комплексу ў даліне ракі Сож, на якой багата дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, унесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[2].

Струменскі біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння заснаваны ў 1978 годзе для аховы прыродных запасаў лекавых раслін (чабор, цмен пясчаны, святаяннік прадзіраўлены, брусніцы, ландыш майскі і інш.). Плошча заказніка склада 12,3 тыс. га. Ён займаў лясныя масівы, у якіх пераважалі хвойнікі імшыстыя, чарнічныя, верасовыя, значныя ўчасткі бярэзнікаў, трапляюцца ельнікі чарнічныя[1].

12 лістапада 2008 года пастановай Савета Міністраў № 1697 заказнік быў скасаваны[3]. 28 снежня 2012 года рашэннем Кармянскага раённага выканаўчага камітэта № 12-894 створаны Струменскі біялагічны заказнік мясцовага значэння[2].