Пабрадзе
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Пабра́дзе (літ.: Pabradė, беларуская назва — Падбро́дзе) — горад у Літве, знаходзіцца ў Швянчоніскім раёне Вільнюскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція. Пабрадзе знаходзіцца на рацэ Жэймяна, пры ўпадзенні ў яе ракі Дубінкі. Горад аддалены ад Швянчоніса на 38 км. Да 1939 года горад уваходзіў у склад Польшчы (Свянцянскі павет), з’яўляўся буйным чыгуначным вузлом на лініі Варшава — Даўгаўпілс.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя ўспаміны аб Падбродзе датуюцца канцом XV стагоддзя. У гэтыя часы гэта была невялікая вёска, у якой да 1928 года не было нават школы. У канцы XIX стагоддзя, разам з пракладкай Варшаўска-Пецярбургскай чыгункі, у паселішчы значна ўзрасла колькасць насельніцтва (да 312 хат). Большасць жыхароў была непісьменная, і тыя, хто меў дастаткова грошаў, ездзілі вучыцца ў Беларусь у Кемелішкі.
У 1905 годзе ў вёсцы Баярэле, каля Падбродзя (цяпер гэта частка горада), была пабудавана трохгадовая пачатковая школа. Усе тры класы вучыліся ў адным пакоі.
У 1919 годзе, праездам да роднага дома ў Зулаве, тут затрымаўся Юзаф Пілсудскі. Жыхары звярнуліся да маршала з просьбай надаць Падбродзю статуса горада і гэты статус быў атрыманы. У 1928 годзе пачалося будаўніцтва сямігадовай школы. Праз тры гады, у 1931 годзе будова была скончана і школа атрымала імя Пілсудскага. У 1939 годзе горад разам з Віленшчынай быў далучаны да БССР, але ў 1940 годзе адыйшоў да Літоўскай ССР.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]У 1939 годзе было 2869 жыхароў, у 1959 годзе насельніцтва складала 4489 чалавек, у 1970 годзе — 5790. У 1976 годзе налічвалася 6700 жыхароў. У цяперашні час на тэрыторыі Пабрадскай гарадской сянюніі пражывае сем тысяч чалавек.
Дынаміка насельніцтва Пабрадзе | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Год | 1939 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2005 | 2008 | 2010 | ||||
жыхароў | 2 869 | 4 489 | 5 790 | 6 655 | 7 360 | 6 525 | 6 398 | 6 195 | 6 121 |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пабрадзе