Стыпендыя Родса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дом Родса ў Оксфардзе, дзе месціцца фонд імя Сесіля Родса

Стыпендыя Родса (англ.: Rhodes ScholarshipRhodes Scholarship) — міжнародная стыпендыя для навучання ў Оксфардскім універсітэце. Заснаваная ў 1902 годзе Сесілем Родсам для студэнтаў з Брытанскай імперыі, ЗША і Германіі. У цяперашні час прэтэндаваць на стыпендыю Родса могуць студэнты з Аўстраліі, Бярмудзкіх астравоў, англійскамоўных краін Вест-Індыі, Германіі, Ганконга, Замбіі, Зімбабвэ, Індыі, Канады, Кеніі, Новай Зеландыі, Пакістана, ЗША, Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі і яе суседзяў (Батсваны, Лесота, Малаві, Намібіі, Свазіленда).

Прэмія прысуджаецца за высокія акадэмічныя здольнасці, спартыўныя дасягненні, наяўнасць лідарскіх якасцяў; незалежна ад расы, этнічнага паходжання, колеру скуры, рэлігіі, сексуальнай арыентацыі, сямейнага статусу і сацыяльнага паходжання.

Стыпендыяты праграмы могуць навучацца на любым курсе магістратуры або аспірантуры Оксфардскага ўніверсітэта, а таксама атрымліваць другую вышэйшую адукацыю. Стыпендыя звычайна разлічана на два гады навучання, але часам можа прадастаўляцца толькі на год. Пытанне атрымання стыпендыі Родса студэнтамі на трэці год навучання (для тых, хто збіраецца атрымліваць ступень доктара філасофіі) разглядаюцца фондам імя Родса на працягу другога года. Навучанне ва ўніверсітэце аплачваецца фондам, таксама акрамя кошту самога навучання фонд вылучае стыпендыятам некаторую суму на аплату пражывання.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]