Сцяг Татарстана
Выгляд
Сцяг Рэспублікі Татарстан | |
---|---|
Расія | |
![]() |
|
Зацверджаны | 29 лістапада 1991 [1] |
Прапорцыя | 1:2 |
Аўтар сцяга | Тавіль Хазіяхметаў |
Сцяг Татарстана з’яўляецца дзяржаўным сімвалам Татарстана. Прыняты 29 лістапада 1991 года.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Татарстан ёсць прастакутным палотнішчам з палосамі зялёнага, белага і чырвонага колераў. Белая паласа складае 1/15 шырыні сцяга і месціцца між роўнымі паводле шырыні палосамі зялёнага і чырвонага колераў. Зялёная паласа месціцца зверху. Суадносіны бакоў сцяга — 1:2. Сцяг выкананы ў традыцыйных для ісламскіх краін колерах.
Паводле афіцыйнай версіі, колеры Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Татарстан азначаюць:
- зялёны — зеляніна вясны, колер ісламу, адраджэнне;
- белы — колер чысціні;
- чырвоны — сталасць, энергія, сіла, жыццё.