Сцяг Бураціі
Сцяг Бураціі з’яўляецца дзяржаўным сімвалам Бураціі. Прыняты 29 кастрычніка 1992 года.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг Рэспублікі Бурація ўяўляе сабою прамавугольнае палатно, якое складаецца з трох гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй сіняга колеру, складае дзве чвэрці шырыні, сярэдняй белага колеру, складае адну чацвёртую шырыні, і ніжняй жоўтага колеру, складае адну чацвёртую шырыні сцяга. У левым верхнім куце сіняй часткі палатна сцяга на адлегласці адной чвэрці даўжыні сцяга ад дрэўка намаляваны жоўтым колерам традыцыйны знак Бураціі — саёмба, які ўяўляе сабою малюнак месяца, Сонца і агменю ў наступнай паслядоўнасці: унізе серп месяца, над ім круг сонца, а над імі малюнак агменю з трыма галінкамі полымя. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 2:3.
Сіні — нацыянальны колер у буратаў, увасабляе гістарычныя карані і культурныя сувязі народаў Бураціі, а таксама непарушнасць і пэўнасць. Белы — знак высокіх маральных пачаткаў, шчасця, спакою, дабрабыту, міру, адзінства і цэласнасці. Спалучэнне сіняга і белага гаворыць аб тым, што Бурація — частка Расійскай Федэрацыі. Жоўты (залаты) падкрэслівае духоўны пачатак (вернікі-бураты ў Забайкаллі вызнаюць ламаізм — разнавіднасць паўночнага будызму, знак колеру якога — жоўты, залаты), жоўты гаворыць і аб літасці, гармоніі чалавека і прыроды, духоўным удасканаленні.