Сцяг Хакасіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хакасія
 Расія, Рэспубліка Хакасія
Зацверджаны 1 кастрычніка 2003
Прапорцыя 1:2
Аўтарскі калектыў
С. А. Данскоў, Г. А. Вяткін

25 лістапада 200224 верасня 2003

23 снежня 1993 — 25 лістапада 2002

6 чэрвеня 1992 — 23 снежня 1993
Прапорцыя 1:2

Сцяг Хакасіі (хак. Хакас Республиказың Флаг) з’яўляецца дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Хакасія Расійскай Федэрацыі.

Дзеючы сёння сцяг зацверджаны Законам Рэспублікі Хакасія ад 1 кастрычніка 2003 года № 52[1] і ўнесены ў Дзяржаўны геральдычны рэгістр Расійскай Федэрацыі з прысваеннем рэгістрацыйнага нумара 1327.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

«Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Хакасія ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з чатырох палос. Тры роўнавялікія паласы размешчаны гарызантальна ў паслядоўнасці: верхняя — сіняга, сярэдняя — белага і ніжняя — чырвонага колеру. Чацвёртая паласа, зялёнага колеру, размяшчаецца вертыкальна, непасрэдна ў дрэўка, аб’ядноўваючы гарызантальныя палосы.

У сярэдзіне зялёнай паласы намаляваны салярны знак (сімвал Сусвету) залацістага колеру.

Шырыня кожнай з гарызантальных палос складае адну траціну шырыні сцяга.

Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 1:2».

Сцягі 1992—2003 гг[правіць | правіць зыходнік]

У 1992-2003 гадах сцяг Хакасіі выглядаў гэтак жа сама, як і сучасны варыянт, але паслядоўнасць гарызантальных палос была іншай (зверху ўніз: белая, сіняя, чырвоная).

У 2003 годзе па патрабаванні Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі  (руск.) і пасля пратэсту пракурора Рэспублікі Хакасія на артыкул 1 Закона Рэспублікі Хакасія ад 25 лістапада 2002 года № 68 «Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Хакасія»[2], парадак размяшчэння палос быў зменены, каб не паўтараць размяшчэнне палос на сцягу Расіі, што забаронена федэральным канстытуцыйным законам «Аб Дзяржаўным сцягу Расійскай Федэрацыі».

На сцягу 1992 года салярны знак адлюстроўваўся чорна-белым[3], на сцягу 1993 года залаціста-белым[4], на сцягу 2002 — залацістым[5].

Сімвалізм[правіць | правіць зыходнік]

Зялёны колер паласы ўздоўж дрэўка сцяга — асноўны колер сцяга Старажытнахакаскай дзяржавы — сімвалізуе сувязь сучасных хакасаў са сваімі далёкімі продкамі. Зялёны таксама колер вечнага жыцця, тайгі, вясновага стэпу, лугоў, адраджэння, сяброўства і братэрства народаў Хакасіі, традыцыйны колер Сібіры. Намаляваны на сцягу салярны знак быў знойдзены на каменных статуях, якія сустракаюцца толькі на тэрыторыі Хакасіі. Ён сімвалізуе даніну павагі да пакаленняў людзей, якія жылі на зямлі Хакасіі.[6]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Закон Республики Хакасия от 01.10.2003 № 52 «О внесении изменений в Закон Республики Хакасия „О Государственном флаге Республики Хакасия“». Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2020.
  2. О протесте прокурора Республики Хакасия на статью 1 Закона Республики Хакасия от 25 ноября 2002 года № 68 «О Государственном флаге Республики Хакасия»: постановление Верхов. Совета Респ. Хакасия от 19 марта 2003 г. № 603-16 // Постановления Верховного Совета Республики Хакасия, принятые на шестнадцатой сессии Верховного Совета Республики Хакасия третьего созыва 19 марта 2003 года. — Абакан, 2003. — С. 10; Вестн. Хакасии. — 2003. — № 22/23. — С.19.
  3. Закон Республики Хакасия от 06.06.1992 № 7 «О Государственном флаге Республики Хакасия». Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2008. Праверана 24 верасня 2009.
  4. Закон Республики Хакасия от 23.12.1993 № 29 «О внесении изменений в законы Республики Хакасия „О Государственном флаге Республики Хакасия“ и „О Государственном гербе Республики Хакасия“».
  5. Закон Республики Хакасия от 25.11.2002 № 68 «О Государственном флаге Республики Хакасия».
  6. Флаг Республики Хакасия (руск.). геральдика.ру.