Перайсці да зместу

Сцяг Прыморскага края

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Прыморскага края

Сцяг Прыморскага края з’яўляецца сімвалам Прыморскага края. Прыняты 22 лютага 1995 года.

Сцяг Прыморскага края ўяўляе сабою прамавугольнае палатно, якое падзелена белай паласой і складаецца з двух трохвугольнікаў: верхняга, што размяшчаецца ля дрэўка, чырвонага колеру і ніжняга — блакітнага колеру. Белая паласа накіраваная па дыяганалі ўверх, што сімвалізуе рух наперад. У верхнім куту ля дрэўка залаты малюнак ідучага усурыйскага тыгра. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 2:3. Колеры сцяга прынятыя такімі жа, як у сцяга Расійскай Федэрацыі, што сімвалізуе адзінства дзяржавы і края.