Сцяг Растоўскай вобласці
Выгляд

Сцяг Растоўскай вобласці з'яўляецца сімвалам Растоўскай вобласці. Прыняты 28 кастрычніка 1996 года.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг Растоўскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно з трох роўнавялікіх гарызантальных палосаў: верхняй — сіняга, сярэдняй — жоўтага і ніжняй — чырвонага колеру. Вертыкальна ўздоўж дрэўка размешчаная белая паласа, якая складае 1/5 частку шырыні сцяга. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 2:3.