Сцяг Башкартастана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сцяг Башкартастана з’яўляецца дзяржаўным сімвалам Башкартастана. Прыняты 6 чэрвеня 1999 года.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Рэспублікі Башкартастан уяўляе сабою прамавугольная трохкаляровае палатно з эмблемай, якое складаецца з гарызантальных роўнавялікіх па шырыні палосаў: верхнняя паласа сіняга колеру, сярэдняя — белага колеру, ніжняя — зялёнага колеру. У цэнтры белай паласы залацістым колерам намаляваная эмблема — круг, усярэдзіне якога знаходзіцца стылізаваная кветка курая, які складаецца з 7 лепясткаў. Суадносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 2:3 (першапачаткова да 2003 г. — 1:2). Верхняя, сярэдняя і ніжняя паласы складаюць па 1/3 шырыні сцяга, круг размяшчаецца ў цэнтры сцяга, і яго дыяметр складае 1/8 даўжыні або 1/4 шырыні сцяга.

У сцягу Рэспублікі Башкартастан сіні колер азначае выразнасць, дабрачыннасць і чысціню намераў народаў рэспублікі, белы — іх міралюбнасць, адкрытасць, гатовасць да супрацоўніцтва; зялёны — волю, вечнасць жыцця. Кветка курая — знак сяброўства, 7 яго лепясткаў, расположеных у цэнтры белай паласы, сімвалізуюць 7 родаў, якія паклалі пачатак кансалідацыі і яднанню народаў Башкартастана на яго тэрыторыі. Акружнасць, якая атачае кветка, — знак вечнага руху. Сіні і белы колеры сцяга супадаюць з колерамі сцяга Расіі — пацверджанне таго, што башкіры стагоддзямі жылі ў міры і сяброўству з Расіяй.

25 лютага — Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Башкартастан.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]