Сцяг Пермскага края

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Пермскага края

Сцяг Пермскага края з'яўляецца сімвалам Пермскага края. Прыняты 17 снежня 2003 года як флаг Пермскай вобласці і захаваны без змяненняў пры ўтварэнні Пермскага края.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Пермскага края ўяўляе сабой прамавугольнае палатно, падзеленае белым крыжам на чатыры роўнавялікіх прамавугольніка: у верхняй частцы чырвонага, блакітнага (сіняга) колеру, у ніжняй — блакітнага (сіняга) і чырвонага колеру. Белы крыж мае шырыню палосаў 1/4 шырыні і 1/6 даўжыні палатна. У цэнтры белага крыжа малюнак герба Пермскага края. Вышыня малюнка герба мае 2/5 шырыні палатна сцяга. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 2:3. Белы крыж — крыж Святога Георгія, апякуна Расіі.

Колеры палатна сцяга Пермскага края абазначаюць: чырвоны, сіні, белы колеру ўзгодняцца з этнакультурнымі асаблівасцямі народаў, якія пражываюць на тэрыторыі Пермскага края;

  • чырвоны, сіні і белы колеры адначасова паўтараюць колеравую гаму сцяга Расійскай Федэрацыі;
  • белы — знак чысціні, дабра. У сцяге ён адлюстроўвае мірны побыт і чысціню намераў жыхароў вобласці;
  • сіні (блакітны) — знак прыгажосці, мяккасці і цеплыні чалавечых адносін і сімвалізуе шырокія водныя прасторы Камы, шматлікіх рэк і азёр вобласці;
  • чырвоны — знак адвагі, мужнасці і бясстрашнасці жыхароў края.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]