Сцяг Кіраўскай вобласці
Выгляд

Сцяг Кіраўскай вобласці з’яўляецца сімвалам Кіраўскай вобласці. Прыняты 30 чэрвеня 2003 года.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг Кіраўскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно з суадносінамі шырыні да даўжыні 2:3, падзеленае на тры гарызантальныя палосы:
- верхняя паласа белага колеру займае ¾ (тры чвэрці) шырыні сцяга,
- сярэдняя паласа зялёнага колеру займае 1/8 (адну восьмую) шырыні сцяга,
- ніжняя паласа сіняга колеру займае 1/8 (адну восьмую) шырыні сцяга
У цэнтры паласы белага колеру на аддаленні 1/8 (адной восьмы) ад яе верхняга і ніжняга бакоў размешчаны вылучаны чырвоным колерам геральдычны шчыт герба Кіраўскай вобласці.
У сцягу вобласці:
- белы колер з’яўляецца знакам чысціні маральных асноў, дабра і сціпласці, снежнай зімы
- зялёны — колер надзеі, радасці і здароўя, урадлівасці зямлі і лясных багаццяў
- сіні — колер пэўнасці, сумленнасці, бездакорнасці, сімвалізуе раку Вятку, якая аб’яднала на сваіх берагах насельніцтва вобласці