Сцяг Магаданскай вобласці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Магаданскай вобласці

Сцяг Магаданскай вобласці з'яўляецца сімвалам Магаданскай вобласці. Прыняты 28 снежня 2001 года.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Магаданскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно чырвонага колеру, у ніжняй яго частцы бела-сінія хвалі, а ў кантоне — герб Магаданской вобласці. Гербавы шчыт падзелены на тры часткі, Y-вобразна. У верхняй чырвонай частцы герба намаляваныя зліткі (срэбны і два залатых), на фоне залатых геалагічнага малатка і кіркі. У другой блакітнай частцы герба намаляваныя гідрастанцыя і самалёт. У трэцяй сіняй частцы — тры рыбы. Гэтыя знакі сімвалізуюць галоўныя галіны прамысловасці Магаданской вобласці: горназдабыўную, рыбную, энергетыку і транспарт.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]