Сцяг Уладзімірскай вобласці
Выгляд

Сцяг Уладзімірскай вобласці з’яўляецца сімвалам Уладзімірскай вобласці. Прыняты 28 красавіка 1999 года.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг Уладзімірскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно чырвонага колеру са светла-сіняй паласой ля дрэўка ва ўсю шырыню сцяга, якая складае адну восьмую даўжыні сцяга. У сярэдзіне верхняй часткі сіняй паласы намаляваныя залатыя серп і молат. У сярэдзіне чырвонага палатна залаты малюнак герба Уладзімірскай вобласці. Шырыня малюнка герба Уладзімірскай вобласці павінна складаць адну трэцюю частку даўжыні палатна. Суадносіны бакоў сцяга — 1:2.