Сцяг Іркуцкай вобласці

Сцяг Іркуцкай вобласці
Сцяг Іркуцкай вобласці з'яўляецца сімвалам Іркуцкай вобласці. Прыняты 16 ліпеня 1997 года.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Сцяг Іркуцкай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно, якое складаецца з трох вертыкальна размешчаных палосаў: двух сіняга і сярэдняй - белага колеру, у цэнтры якой змяшчаецца малюнак асноўнага элемента герба: бягучага ў левы бок бабра, што трымае ў пашчы чырвонага собаля, у апраўленні стылізаваных зялёных галін кедра. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні - 2:3. Шырыня сярэдняй паласы складае 1/2 агульнай даўжыні сцяга.
Колеры сцяга азначаюць:
- сіні - знак вады. У дадзеным выпадку сімвалізуе возера Байкал, Ангару і іншыя рэкі вобласці;
- белы - знак чысціні, дабра, сціпласці. У палітры сцяга ён адлюстроўвае чысціню намераў жыхароў вобласці, з'яўляецца знакам беласнежных сібірскіх зім;
- зялёны колер галін кедра - колер надзеі, радасці, багацця. Сімвалізуе таксама ўнікальную флору і фаўну, лясныя багацці вобласці.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]
- «Закон Иркутской области о гербе и флаге Иркутской области» Архівавана 21 кастрычніка 2007.