Сцяг Чалябінскай вобласці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сцяг Чалябінскай вобласці з'яўляецца сімвалам Чалябінскай вобласці. Прыняты 8 студзеня 2001 года.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Чалябінскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно з суадносінамі бакоў 2:3 чырвонага колеру з жоўтай паласой, якая скаладе 1/6 шырыні палатна, і ляжыць на адлегласці ад ніжняга боку палатна на 1/6; пасярод палатна малюнак нагружанага белага двухгорбага вярблюда з жоўтай паклажай, які складае 1/2 шырыні палатна.

  • Асноўнай фігурай сцяга вобласці з'яўляецца нагружаны белы двухгорбы вярблюд з жоўтай паклажай — цягавітая і благародная жывёліна, якая выклікае павагу і алегарычна паказвае мудрасць, даўгалецце, памяць, пэўнасць, цярпенне.
  • Чырвоны колер поля сцяга — колер жыцця, літасці і кахання — сімвалізуе мужнасць, сілу, агонь, пачуцці, прыгажосць, здароўе. Чырвоны колер поля адначасова сугучны працы металургаў, машынабудаўнікоў, ліцейнікаў, энергетыкаў, асноўныя тэхналагічныя працэсы якога звязаныя з цеплавымі рэакцыямі. Гэта дапаўняе змест сцяга вобласці як прамыслова развітога рэгіёна
  • Жоўтая паласа сімвалізуе Уральскія горы, якія злучылі Еўропу і Азію, іх прыгажосць, веліч, багацце іх нетр
  • Белы колер — знак высакароднасці, чысціні, справядлівасці, вялікадушнасці

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]