Сямён Іванавіч Кавенька

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сямён Кавенька
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Сямён Іванавіч Кавенька
Дата нараджэння 11 ліпеня 1938(1938-07-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 2015(2015-12-03) (77 гадоў)
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Belarus.svg Беларусь
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Узнагароды

Сямён Іванавіч Кавенька (11 ліпеня 1938, хутар Малькі, Міжваенная Польшча3 снежня 2015) — беларускі пісьменнік, паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 11 ліпеня 1938 года ў сялянскай сям’і на хутары Малькі. У 1952 годзе закончыў сем класаў Тэльмаўскай сярэдняй школы, пасля чаго прадоўжыў вучобу у Брэсцкiм медыцынскiм вучылiшчы. З жнiўня 1956 года па кастрычнiк 1961 года працаваў фельчарам у медыцынскiх установах Маларыцкага, Энбекшыльдэрскага (Казахстан), Брэсцкага раёнаў, служыў у Савецкай Армii.

3 кастрычнiка 1961 года — на камсамольскай рабоце: вызвалены сакратар камiтэта камсамола саўгаса “Брэсцкi”, iнструктар камiтэта камсамола Брэсцкага калгасна-саўгаснага ўпраўлення, вызвалены сакратар камiтэта камсамола Маларыцкага сельскага прафтэхвучылiшча. З 1965 па 1969 гады – першы сакратар Маларыцкага РК ЛКСМ Беларусі. Выбiраўся кандыдатам у члены ЦК ЛКСМ Беларусi. У снежнi 1969 года абраны вызваленым сакратаром партарганiзацыi калгаса iмя Кiрава Маларыцкага раёна, а ў чэрвенi 1971 года пераведзены на пасаду галоўнага агранома гэтай гаспадаркi.

У 1973–1977 гадах — старшыня калгаса «Шлях да камунiзма» Маларыцкага раёна. У 1973 годзе завочна закончыў агранамiчны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэмii. З 1977 года — інструктар Маларыцкага РК КПБ, загадчык аддзела культуры Маларыцкага райвыканкама. З 1981 года — выкладчык прадметаў агранамiчнага цыкла, майстар вытворчага навучання Маларыцкага прафесiйна-тэхнiчнага вучылiшча № 155.

Узнагароджаны медалямi «За працоўную адзнаку», «За доблесную працу. У гонар 100-годдзя з дня нараджэння У. I. Ленiна», «Ветэран працы», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, шматлiкiмi граматамi i дыпломамi.

Памёр 3 снежня 2015 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

З 1988 года быў кіраўніком лiтаратурнага аб’яднання «Над рэчанькай Рытай» пры маларыцкай раённай газеце «Голас часу», назву якому далі радкі з яго твора. Яго праца найперш накіравана на рост прафесіяналізму маладых аўтараў, выхаванне ў іх патрыятычнай самаадданасці. Яго слова, яго парада спрыялі літаратурнаму росту многіх паэтаў-пачаткоўцаў з Прырыцкага краю.

Артыкулы і вершы друкаваліся ў газетах «Заря», «Заря над Бугом», «Голас часу». На вершы паэта напiсаны шэсць песень. Музыку да адной з iх («Табе, Маларытчына») напiсаў вядомы беларускi кампазiтар Л. Захлеўны. Песня самадзейнага маларыцкага кампазітара Б. Фуксона на верш Кавенькі «Прадмова пра Маларытчыну» у выкананні Я. Жылінскай ўдзельнiчала на рэспублiканскім агляддзе-конкурсе сярод школьнiкаў.

Верш Сямёна Кавенькi «Табе, Маларытчына» уключаны ў кнiгу «Памяць. Маларыцкi раён». Яго творы ўвайшлi ў зборнiк беларускамоўных паэтаў Берасцейшчыны «Дзядзiнец», уключаны ў зборнiк абласнога конкурсу-агляду самадзейных паэтаў i кампазiтараў Брэсцкай вобласцi, друкавалiся ў абласной газеце «Заря» i iншых выданнях.

Моцная духоўная сувязь з роднаю зямлёю натхніла паэта на стварэнне шэрагу таленавітых глыбока патрыятычных вершаў, у якіх любоў да Радзімы сапраўды шчырая і пераканальная. Праз канкрэтныя зрокавыя вобразы ў яго творчасці выяўляецца высокае паэтычнае хараство Прырыцкага краю.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Запавет : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1981. 30 мая.
  • Меловая гора : [верш, прысвечаны воінам і камандзірам 75-й стралковай дывізіі] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1984. 1 ліп.
  • Цуд на дроце : [вершаваны фельетон] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1985. 19 сакав.
  • На вуліцы Юшчука: [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1985. 9 мая.
  • Хай жа шчасце не здрадзіць : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1986. 1 лістап.
  • Слова да Маларытчыны : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1988. 14 красав.
  • Ода ластаўцы : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1988. 16 ліп.
  • Старыя байкі на новы лад : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1988. 6 жн.
  • Малюткі : [вершы] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1988. 1 кастр.
  • Малюткі : [вершы] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1988. 8 кастр.
  • Не той падыход : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1989. 14 студз.
  • Малюткі : [вершы] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1989. 16 сакав.
  • Аматару руж : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1989. 12 ліп.
  • Ліпавы цвет : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1989. 5 жн.
  • Генплан і сякера ; Гандляваць жа ўмець трэба : [вершы] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1990. 1 студз.
  • Свіння пад дубам : [верш] / Сямён Кавенька // Сельскае жыцце (Маларыта). 1990. 6 студз.
  • Каб не забываць ; Спяваюць дзяўчаты ў Хаціславе ; Малюнкі-перапевы ; Дапамажыце ўцяміць : [вершы] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1991. 7 сакав.
  • У балбатні не патапіць : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1991. 30 красав.
  • Бягуць цягнікі : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1993. 8 снеж.
  • Скажы, зязюля : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1994. 2 сакав.
  • Усім жанчынам на зямлі : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1996. 7 сакав.
  • Прыміце мой шчыры поціск рукі : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 1997. 1 студз.
  • Смех – не грэх : [вершы] / Сямён Кавенька // Дзядзінец : Паэзія Берасцейшчыны : [зборнік] / рэд.-уклад. М. Пракаповіч ; прадм. З. Мельнікавай. Брэст, 1999. С. 45–46.
  • Спяваюць дзяўчаты / Сямён Кавенька // Добрыя словы кажыце… : [зборнік / уклад. і падрыхт. літаратурных тэкстаў А. Каско]. Брэст: Абласны грамадска-культурны цэнтр, 2000. С. 13.
  • Слова да Маларытчыны / Сямён Кавенька // Добрыя словы кажыце… : [зборнік / уклад. і падрыхт. літаратурных тэкстаў А. Каско]. Брэст: Абласны грамадска-культурны цэнтр, 2000. С. 52.
  • Жаданыя спатканні : [з вопыту работы пазаштатнага карэспандэнта райгазеты] / Сямён Кавенька // Нашчадкам слова застаецца / уклад. Г. С. Тамашэвіч. Брэст, 2001. С. 89–90.
  • Як у кума Адася, рыбалка ўдалася: [байка] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2003. 29 лістап.
  • Паклон жытаньку: [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2005. 3 верас. С. 8.
  • За чый інтарэс?: [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2006. 29 ліп. С. 8.
  • Не той сябар?: [верш] / Сямён Кавенька// Голас часу (Маларыта). 2006. 28 кастр. С. 8.
  • Кепка на цвічку? : [апавяданне] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2008. 7 сакав. С. 8.
  • Чыя жонка лепей шые? : [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2009. 31 студз. С. 8.
  • Матулін матыў ; Спадчына : [вершы] / Сямён Кавенька // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мінск, 2009. № 2. С. 195–196.
  • Да паўналецця: [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2010. 3 лістап. С. 8.
  • Знаёмцеся: нашы аўтары. Іван Заматаеў: Над рэчанькай Рытай / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2012. 14 красавіка. С. 8.
  • Знаёмцеся: нашы аўтары. Уладзімір Данілюк: Над рэчанькай Рытай / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2012. 16 чэрвеня. С. 8.
  • Знаёмцеся: нашы аўтары. Уладзімір Кучмінскі: Над рэчанькай Рытай / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2012. 16 чэрвеня. С. 8.
  • Мае сябры: [верш] / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2012. 8 жн. С. 8.
  • Знаёмцеся: нашы аўтары. Мікалай Пацяюк : Над рэчанькай Рытай / Сямён Кавенька // Голас часу (Маларыта). 2012. 8 жн. С. 8.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лiтаратурная карта Берасцейшчыны: [кароткiя біяграфічныя звесткі пра С. І. Кавеньку] / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст: Брэсцкая друкарня, 2008. С. 392.
  • Кавенька, С. Адшукваюцца таленты: [гутарка са старшынёй літаб’яднання “Над рэчанькай Рытай” аб развіцці літаратурнага працэсу ў Маларыцкім раёне] / Сямён Кавенька; [гутарыў] Мікалай Навумчык // Голас часу (Маларыта). 2011. 23 лістап. С. 8.
  • Мошчык, С. Сузор’е талентаў [з гісторыі літаб’яднання “Над рэчанькай Рытай”. Кароткая інфармацыя пра С. Крываля, А. Філатава і С. Кавеньку; ёсць фота] / С. Мошчык // Голас часу (Маларыта). 2002. 1 чэрв. С. 3.
  • Цунік, П. Творчасць Сямёна Кавенькі : [міні-інтэрв’ю з кіраўніком літаб’яднання пры рэдакцыі газеты] / П. Цунiк // Голас часу (Маларыта). 1991. 7 сакав.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.