Перайсці да зместу

Сямён Львовіч Талкачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямён Львовіч Талкачоў
Дата нараджэння 16 мая 1907(1907-05-16) ці 29 мая 1907(1907-05-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 жніўня 1970(1970-08-07) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Дзеці Ларыса Сямёнаўна Талкачова
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Валянціна Антонаўна Сямашка
Прафесіі піяніст, канцэртмайстар, музычны педагог
Інструменты фартэпіяна
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны»
Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны артыст Беларускай ССР

Сямён Львовіч Талкачоў (1907, Бабруйск — 1970) — беларускі піяніст , канцэртмайстар, педагог[1].

Скончыў Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П. І. Чайкоўскага (1930). Працаваў у Маскве, Ленінградзе, Іркуцку, Куйбышаве. З 1938 года канцэртмайстар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, адначасова выкладчык Беларускай кансерваторыі (1957—1967)[1].

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.

Асабліва значная роля ў працы над нацыянальнымі операмі: «Міхась Падгорны» і «Алеся» Я. К. Цікоцкага, «У пушчах Палесся» і «Надзея Дурава» А. В. Багатырова, «Яснае світанне» і «Кветка шчасця» А. Я. Туранкова і інш[1].

Заслужаны артыст БССР (1949), народны артыст БССР (1964)[1].

  1. 1 2 3 4 Талкачоў Сямён Львовіч (1907—1970)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2022. Праверана 18 лістапада 2022.
  • Нісневіч І. Г. Талкачо́ў Сямён Львовіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 404. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Большая энциклопедия Большого театра Беларуси = The Great Encyclopedia of Bolshoi Theatre of Belarus / редколлегия: В. В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. — Минск, 2014. — С. 570 : фото.
  • Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Бабруйска / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 1995. — С. 726, 727 : фота.
  • Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — С. 401—402. — 571 с. 4 000 экз. ISBN 985-11-0259-8.