Сяргей Віктаравіч Каламоец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лёгкая атлетыка
Сяргей Каламоец
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Віктаравіч Каламоец
Дата і месца нараджэння 11 жніўня 1989(1989-08-11) (30 гадоў)
Гродна, Гродзенская вобласць, БССР, СССР
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 192 см
Вага 115 кг
Клуб Дынама
IAAF 234732
Асабістыя рэкорды
Молат 77.52 м
Міжнародныя медалі
Лёгкая атлетыка (мужчыны)
Кубкі Еўропы па зімовых кіданнях
Золата Сафія 2011 Кіданне молата
Срэбра Бар 2012 Кіданне молата
Срэбра Арад 2016 Кіданне молата
Універсіяды
Бронза Кванджу 2015 Кіданне молата
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png

Сяргей Віктаравіч Каламоец (нар. 11 жніўня 1989, Жодзіна, Мінская вобласць[1]) — беларускі лёгкаатлет. Спецыялізуецца ў кіданні молата. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 20022005 гадах вучыўся ў Гродзенскай абласной СДЮШАР прафсаюзаў «Нёман», першы трэнер — Іванна Міхайлаўна Храмава. У 20052009 гадах навучэнец Гродзенскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву, трэнер — Міхаіл Анатолевіч Попел. З 2009 года спартсмен Віцебскай абласной школы вышэйшага спартыўнага майстэрства.

Скончыў у 2014 годзе Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. 26 чэрвеня 2015 года выканаў нарматыў для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2016 г. на спаборніцтвах у памяць Р. І. Кліма ў горадзе Мінску, з вынікам 77.43 м.

Зараз праходзіць навучанне ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Пражывае ў Гродне і Віцебску. Жанаты, дзяцей не мае.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Сярэбраны прызёр Кубка Еўропы па кіданнях 2016 года ў кіданні молата з вынікам 75,17 м[2].

На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года заняў 6 месца ў кіданні молата з вынікам 74,65 м[2].

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года заняў 9 месца ў кіданні молата з вынікам 74,22 м[2].

Год Спаборніцтва Месца правядзення Месца Дысцыпліна Вынік
2008 Чэмпіянат свету сярод юніёраў Польшча Быдгашч 5 месца кіданне молата 74,22
2009 Чэмпіянат Еўропы сярод моладзі Літва Каўнас 11 месца кіданне молата 65,62
2011 Кубак Еўропы па зімовых кіданнях Балгарыя Сафія 1 месца[3] кіданне молата 72,94
2011 Чэмпіянат Еўропы сярод моладзі Чэхія Острава 6 месца кіданне молата 71,84
2011 Універсіяда Кітай Шэньчжэнь 4 месца кіданне молата 72,23
2012 Кубак Еўропы па зімовых кіданнях Чарнагорыя Бар 2 месца кіданне молата 75,15
2013 Універсіяда Расія Казань 6 месца кіданне молата 74,18
2014 Чэмпіянат Еўропы Швейцарыя Цюрых 18 месца кіданне молата 72,14
2015 Кубак Еўропы па зімовых кіданнях Партугалія Лейрыя 7 месца кіданне молата 70,71
2015 Універсіяда Рэспубліка Карэя Кванджу Bronze FISU.svg 3 месца кіданне молата 74,68
2016 Кубак Еўропы па кіданнях Румынія Арад Silver medal blank.svg 2 месца кіданне молата 75,17

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]