Сяргей Гаек
Сяргей Гаек | ||
---|---|---|
бел.: Сяргей Гаек | ||
![]() | ||
|
||
з 1994 года | ||
Царква | Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква | |
Адукацыя | ||
Навуковая ступень | доктар багаслоўя (Doctor Divinitatis)[d] | |
Месца працы | ||
Нараджэнне |
8 лютага 1949 (72 гады) |
|
Прыняцце свяшчэннага сану | 23 чэрвеня 1974 | |
Прыняцце манаства | 15 жніўня 1973 | |
![]() |
Сярге́й (свецкае імя - Ян) Га́ек M.I.C. (нар. 8.2.1949, Лышкавіцы, Польшча) — апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі, дэ-факта кіраўнік Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы на тэрыторыі Беларусі. Адзіны ў Каталіцкай Царкве амафорны архімандрыт. Належыць да манаскага ордэна марыян (MIC). Доктар багаслоўя. Паляк па нацыянальнасці, але заве сябе «беларусам паводле перакананняў»[1]. Мае грамадзянства Рэспублікі Беларусь і Ватыкана.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 8 лютага 1949 года ў вёсцы Лышкавіцы (польск.: Lyszkowice), непадалёк ад горада Ловіч у польскай каталіцкай сям'і. У 1963 годзе скончыў пачатковую школу ў Лышкавіцах, чатырма гадамі пазней — ліцэй у Ловічы.
Пасля заканчэння ліцэя сышоў у кляштар айцоў-марыянаў, узяў сабе манаскае імя Сяргей і прыняў візантыйскі абрад. У 1967—1974 гадах вучыўся на багаслоўскім факультэце Каталіцкага ўніверсітэта Любліна. У гэты перыяд зацікавіўся беларускай культурай і рэлігійнасцю, кантактаваў з рэлігійнымі дзеячамі беларускай дыяспары, у прыватнасці з біскупам Чаславам Сіповічам, з-за чаго меў праблемы з органамі бяспекі Польскай Народнай Рэспублікі.
15 жніўня 1973 года прынёс вечныя зарокі ў ордэне марыян, 23 чэрвеня 1974 года пасвечаны ў святары. Пасля пасвячэння два гады служыў у грэка-каталіцкім прыходзе ў Глухалазах, пасля чаго працягнуў багаслоўскую адукацыю, спачатку ў Каталіцкім універсітэце Любліна на кафедры параўнальнага багаслоўя і экуменізму, затым у Рымы ў Папскім Усходнім інстытуце (італ.: Pontificia Istituto Orientale). У лістападзе 1983 года абараніў доктарскую дысертацыю і вярнуўся ў Польшчу. У 1983—1999 гадах выкладаў на кафедры праваслаўнага багаслоўя ў Экуменічным інстытуце Каталіцкага ўніверсітэта Любліна.
Напачатку 1990-х гадоў грэка-каталіцкая царква атрымала ў Беларусі магчымасць свабоднага функцыяніравання. У 1994 годзе Папа Ян Павел II прызначыў Сяргея Гаека апостальскім візітатарам для грэка-каталікаў Беларусі, а Аляксандра Надсана апостальскім візітатарам для беларускіх грэка-каталікаў эміграцыі. У 1996 годзе а. Сяргей Гаек атрымаў тытул архімандрыта, у 1997 годзе стаў кансультантам Кангрэгацыі па справах Усходніх цэркваў.
Фота[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Сяргей Гаек на Вікісховішчы |
---|
- Выпускнікі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта
- Выпускнікі Папскага ўсходняга інстытута
- Дактары багаслоўя (Doctor Divinitatis)
- Нарадзіліся 8 лютага
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Лодзьскім ваяводстве
- Асобы
- Рэлігійныя дзеячы Беларусі
- Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва
- Архімандрыты
- Марыяне
- Імігравалі ў Беларусь з Польшчы