Сяргей Антонавіч Дубінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сяргей Дубінскі)
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Антонавіч Дубінскі
Дата нараджэння 13 (25) кастрычніка 1884
Месца нараджэння
Дата смерці 27 жніўня 1937(1937-08-27) (52 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера археалогія, гісторыя
Месца працы
Альма-матар Пецярбургскі ўніверсітэт
Вядомы як адзін з «бацькоў» беларускай археалогіі

Сяргей Антонавіч Дубінскі (13 (25) кастрычніка 1884, в. Наройкі, Бельскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Падляшскае ваяводства, Польшча — 27 жніўня 1937, Ленінград, НКУС) — беларускі археолаг, гісторык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1914)[1]. Настаўнічаў. З 1925 г. член гісторыка-археалагічнай камісіі, з 1928 г. навуковы супрацоўнік Інбелкульта[1], з 1929 г. у Інстытуце гісторыі БелАН. Арыштаваны ДПУ БССР летам 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», але ў хуткім часе вызвалены. З 1933 г. у Ленінградзе, навуковы супрацоўнік Акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры.

Даследаваў помнікі жалезнага веку і сярэднявечча. Даследаваў гарадзішчы і магільнікі Міншчыны, Магілёўшчыны і Віцебшчыны[1]. Падрыхтаваў і выдаў першую «Бібліяграфію па археалогіі Беларусі і сумежных краін» (Мн., 1933). Арыштаваны і расстраляны ў 1937 г. Рэабілітаваны ў 1958 г.

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Чаркасоўскае гарадзішча пад Оршай; Гарадзішча каля в. Германоў Аршанскай акругі; Доследы культур жалезнага перыяду на БССР у 1929 г. — Запіскі аддзела гуманітарных навук Беларускай Акадэміі навук, 1930, кн. 11. Працы археалагічнай камісіі, т. 2
  • Бібліяграфія па археалогіі Беларусі і сумежных краін. — Мн., 1933

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]