Сяргей Епіфанавіч Палуян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Епіфанавіч Палуян
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 19 кастрычніка 1890(1890-10-19)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 8 (21) красавіка 1910 (19 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: публіцыст, літаратуразнавец, пісьменнік
Мова твораў: беларуская

Сяргей Епіфанавіч Палуян (Псеўданімы: С.Ясяновіч, С. П., П.Ян; 19 кастрычніка 1890, м. Брагін, Рэчыцкі павет — 8 (20) красавіка 1910, Кіеў) — беларускі публіцыст, празаік, літаратуразнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся трэцім дзіцём у сям'і арандатараў Епіфана і Аляксандры Палуян, сярод 3 сыноў і 5 дачок. Дзяцінства прайшло ў в. Крышычы Юравіцкай воласці Мазырскага павета, куды бацькі С. Палуяна пераехалі хутка пасля яго нараджэння і ў 1897 купілі фальварак. Вучыўся ў Мазырскай прагімназіі, пад пагрозай выключэння за ўдзел у рэвалюцыйным руху, пераведзены бацькам у Мітаўскую гімназіі (цяпер Елгава, Латвія) пад нагляд сваякоў, але ўдзелу не спыніў з-за чаго адбыўся канфлікт і разрыў з бацькам. Жыў у Кіеве ў сваякоў, таксама ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху. Ездзіў у Вільню на сустрэчу з Я. Купалам. У 1908 увайшоў у кіруючы орган БСГ. Пісаў у «Нашу ніву», у т.л. артыкулы «Беларуская справа і ўкраінскае грамадства», «Лісты з Украіны» (1909). З 1910 зноў жыў у Кіеве. Працаваў у часопісах «Украінская хатка» і «Світло», дзе друкаваў свае творы, супрацоўнічаў з газетай «Рада» і інш. Паводле афіцыйнай версіі, скончыў жыццё самагубствам у ноч з 7 на 8 красавіка[1], пахаваны на кіеўскіх Байкаўскіх могілках (не захаваліся). Меў пазашлюбнага сына.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Падтрымліваў сяброўскія і творчыя сувязі з Я. Купалам, Я. Коласам, М. Багдановічам, Ц. Гартным, Ядвігіным Ш. і інш. Аўтар вершаў, п'ес, празаічных твораў, публіцыстычных артыкулаў, у т.л. артыкула «Аб нацыянальнай школе ў Беларусі», рэцэнзіі на кнігу «Другое чытанне для дзетак беларусаў» Я. Коласа. Не ўся творчая спадчына С. Палуяна захавалася, цяпер вядома яго апавяданне «Вёска», абразок «Хрыстос уваскрос!» (зварот да беларускага народа), дваццаць адзін публіцыстычны артыкул, рэцэнзіі. Выйшаў зборнік твораў С. Палуяна «Лісты ў будучыню» (1986).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Памяці С. Палуяна Я. Купала прысвяціў паэму «Курган» і вершы «Памяці С. Палуяна», М. Багдановіч — першы і апошні прыжыццёвы зборнік твораў «Вянок»[2] і вершы «С. Палуяну», Ядвігін Ш. — верш у прозе «Раны».

Зноскі

  1. БЭ
  2. «Вянок [на магілу Сяргея Палуяна]»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Календарыюм // «Czasopis» № 10/2005.
  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. давед. — Мн., 1995.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]