Сяргей Віктаравіч Каламоец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Каламоец)
Лёгкая атлетыка
Сяргей Каламоец
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Поўнае імя Сяргей Віктаравіч Каламоец
Спецыялізацыя кіданне молата[d]
Клуб Дынама
Нарадзіўся 11 жніўня 1989(1989-08-11)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Альма-матар
Рост 192 см
Вага 115 кг
IAAF 14176865
Асабістыя рэкорды
Молат 77.52 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Віктаравіч Каламоец (нар. 11 жніўня 1989, Жодзіна, Мінская вобласць[2]) — беларускі лёгкаатлет. Спецыялізуецца ў кіданні молата. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 20022005 гадах вучыўся ў Гродзенскай абласной СДЮШАР прафсаюзаў «Нёман», першы трэнер — Іванна Міхайлаўна Храмава. У 20052009 гадах навучэнец Гродзенскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву, трэнер — Міхаіл Анатолевіч Попел. З 2009 года спартсмен Віцебскай абласной школы вышэйшага спартыўнага майстэрства.

Скончыў у 2014 годзе Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. 26 чэрвеня 2015 года выканаў нарматыў для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2016 г. на спаборніцтвах у памяць Р. І. Кліма ў горадзе Мінску, з вынікам 77.43 м.

Зараз праходзіць навучанне ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Пражывае ў Гродне і Віцебску. Жанаты, дзяцей не мае.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Сярэбраны прызёр Кубка Еўропы па кіданнях 2016 года ў кіданні молата з вынікам 75,17 м[3].

На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года заняў 6 месца ў кіданні молата з вынікам 74,65 м[3].

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года заняў 9 месца ў кіданні молата з вынікам 74,22 м[3].

Год Спаборніцтва Месца правядзення Месца Дысцыпліна Вынік
2008 Чэмпіянат свету сярод юніёраў Польшча Быдгашч 5 месца кіданне молата 74,22
2009 Чэмпіянат Еўропы сярод моладзі Літва Каўнас 11 месца кіданне молата 65,62
2011 Кубак Еўропы па зімовых кіданнях Балгарыя Сафія 1 месца[4] кіданне молата 72,94
2011 Чэмпіянат Еўропы сярод моладзі Чэхія Острава 6 месца кіданне молата 71,84
2011 Універсіяда Кітай Шэньчжэнь 4 месца кіданне молата 72,23
2012 Кубак Еўропы па зімовых кіданнях Чарнагорыя Бар 2 месца кіданне молата 75,15
2013 Універсіяда Расія Казань 6 месца кіданне молата 74,18
2014 Чэмпіянат Еўропы Швейцарыя Цюрых 18 месца кіданне молата 72,14
2015 Кубак Еўропы па зімовых кіданнях Партугалія Лейрыя 7 месца кіданне молата 70,71
2015 Універсіяда Паўднёвая Карэя Кванджу 3 месца кіданне молата 74,68
2016 Кубак Еўропы па кіданнях Румынія Арад 2 месца кіданне молата 75,17

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]