Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з За ўзяцце Кёнігсберга)
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Каму ўручаецца ваеннаслужачым Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС
Падставы ўзнагароджання непасрэдным удзельнікам гераічнага штурму і ўзяцці Кёнігсберга, а таксама арганізатарам і кіраўнікам баявых аперацый пры ўзяцці гэтага горада
Дата заснавання 9 чэрвеня 1945
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць 760 000
Характарыстыкі
Матэрыял Латунь
Памеры дыяметр — 32 мм
матэрыял — латунь
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За ўзяцце Будапешта»
Малодшая Медаль «За ўзяцце Вены»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 9 чэрвеня 1945 года. Аўтар праекта медалі — мастак А. І. Кузняцоў.

Медалём «За ўзяцце Кёнігсберга» ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС — непасрэдныя ўдзельнікі гераічнага штурму і ўзяцця Кёнігсберга ў перыяд з 23 студзеня па 10 красавіка 1945 года, а таксама арганізатары і кіраўнікі баявых аперацый пры ўзяцці гэтага горада.

Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За ўзяцце Будапешта».

«За ўзяцце Кёнігсберга» — адзіны медаль СССР, заснаваны ва ўзнагароду за ўзяцце горада-крэпасці, а не ў сувязі з узяццем або вызваленнем сталіцы.

Па стане на 1987 год медалём «За ўзяцце Кёнігсберга» было ўзнагароджана каля 760.000 чалавек.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]