Сяргей Купрыянавіч Галавашанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Купрыянавіч Галавашанка
Сергей Куприянович Головашенко
Дата нараджэння 27 сакавіка 1923(1923-03-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 1943(1943-10-04) (20 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19411943
Званне
Радавы
Радавы
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Сяргей Купрыянавіч Галавашанка (19231943) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сяргей Галавашанка нарадзіўся 27 сакавіка 1923 года ў вёсцы Наваселле (цяпер — Купінскі раён Новасібірскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў сем класаў сярэдняй школы. Пераехаў у Кемераўскую вобласць, скончыў курсы трактарыстаў пры Бялоўскім цынкавым заводзе, пасля чаго працаваў механізатарам калгаса «Прагрэс» у Кісялёўскім раёне. У чэрвені 1941 года Галавашанка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Да лета 1943 года чырвонаармеец Сяргей Галавашанка быў кулямётчыкам 1183-га стралковага палка 256-й стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся ў час Курскай бітвы і бітвы за Дняпро[1].

Падчас бою ля ракі Машок у раёне вёскі Міхнева Болхаўскга раёна Арлоўскай вобласці ён, нягледзячы на масіраваны варожы агонь, падабраўся да варожай кулямётнай кропцы і знішчыў яе гранатамі, забяспечыўшы тым самым поспех атакі падраздзялення. 28 верасня 1943 года разам з групай байцоў пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Навасёлкі Рыпкынскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР. На працягу некалькіх сутак ён у складзе групы адбіваў бесперапынныя атакі праціўніка, нанёсшы таму значныя страты. 4 кастрычніка 1943 года Галавашчанка загінуў у баі. Пахаваны ў вёсцы Піркі Брагінскі раён, Гомельская вобласць, Беларусь)[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі» чырвонаармеец Сяргей Галавашчанка пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
  • Новосибирцы — Герои Отечества. — Новосибирск, 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]