Перайсці да зместу

Сяргей Уладзіміравіч Канцавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сяргей Канцавы
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Уладзіміравіч Канцавы
Нарадзіўся 21 чэрвеня 1986(1986-06-21)[1][2][…] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см
Вага 87 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Іслач
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2003 Беларусь РВАР (Мінск) 34 (1)
2004—2008 Беларусь Дынама (Мінск) 20 (0)
2007   Беларусь Гомель 6 (0)
2008   Беларусь Савіт (Магілёў) 24 (2)
2009—2010 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 43 (2)
2010—2011 Беларусь Гомель 44 (5)
2012 Казахстан Табол (Кастанай) 19 (2)
2013 Беларусь Гомель 14 (2)
2013—2015 Беларусь Дынама (Мінск) 35 (1)
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 14 (1)
2016 Беларусь Дынама (Мінск) 13 (0)
2017 Узбекістан Нефтчы (Фергана) 8 (0)
2017 Беларусь Гомель 13 (0)
2018 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 18 (1)
2019—2020 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 52 (0)
2021 Беларусь Мінск 20 (0)
2022 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 8 (0)
2022 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 17 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2005—2007 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
Трэнерская кар’ера
2023— Беларусь Іслач (Мінскі раён) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2011

Сяргей Канцавы (нар. 21 чэрвеня 1986, Гомель) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе ў трэнерскім штабе клуба «Іслач».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў мінскім РВАРы, потым гуляў за «Дынама». Не праходзіў у аснову сталічнага клуба, аддаваўся ў арэнды, а ў 2009 перайшоў у жодзінскае «Тарпеда». Улетку 2010 года стаў іграком «Гомеля», а неўзабаве і капітанам. Прывёў гомельскі клуб да перамогі ў Кубку Беларусі і да бронзавых медалёў чэмпіянату. У пачатку 2012 года перайшоў у казахстанскі «Табол». У студзені 2013 года вярнуўся ў «Гомель»[4] і зноў стаў капітанам.

У ліпені 2013 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама» да канца 2015 года[5]. У мінскім клубе хутка замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

У сезоне 2014, аднак, страціў месца ў стартавым складзе, бо асноўнымі цэнтральнымі абаронцамі дынамаўцаў сталі Сяргей Паліцевіч і Умару Бангура. Часам, пры выкарыстанні схемы з трыма цэнтральнымі абаронцамі, таксама гуляў у аснове, а з верасня 2014 года, калі Бангура атрымаў траўму, зноў стаў трывала з’яўляцца ў аснове. У сезоне 2015 зноў страціў месца ў складзе, з’яўляўся на полі эпізадычна. У снежні 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[6].

У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[7], дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У ліпені 2016 года вярнуўся ў мінскае «Дынама»[8], дзе таксама неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2016 года пакінуў «Дынама»[9].

У лютым 2017 года стаў іграком узбекскага клуба «Нефтчы»[10]. У чэрвені 2017 года пакінуў «Нефтчы»[11]. Неўзабаве далучыўся да «Гомеля», з якім у ліпені падпісаў кантракт[12] і зноў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У снежні 2017 года пакінуў «Гомель»[13].

У студзені 2018 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[14]. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, толькі з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[15] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[16], дзе ў 2019—2020 гадах быў асноўным абаронцам.

У студзені 2021 года пакінуў «Іслач»[17]. Неўзабаве стаў трэніравацца з «Крумкачамі», а пазней далучыўся да «Мінска», з якім у лютым падпісаў кантракт[18]. Быў трывалым іграком стартавага складу, толькі ў ліпені і з кастрычніка на выхадзіў на поле. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[19].

У лютым 2022 года стаў іграком наваполацкага «Нафтана»[20], дзе трывала гуляў у стартавым складзе, быў капітанам каманды. У чэрвені 2022 года перайшоў у дзяржынскі «Арсенал»[21], дзе таксама замацаваўся ў аснове.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2022 года, завяршыўшы кар’еру, увайшоў у трэнерскі штаб «Іслачы»[22][23].

У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[24].

  1. Sergey Kontsevoj // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Syarhey Kantsavy // FBref.com
  3. https://www.pressball.by/footballstat/sergey_kontsevoi/
  4. Сергей Концевой вернулся в «Гомель» (руск.). footballtop.ru (15 студзеня 2013). Праверана 8 лютага 2024.
  5. Футбол. Сергей Концевой подписал контракт с минским "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2013.
  6. Игорь Воронков и Сергей Концевой покидают минское "Динамо" (руск.). football.by (15 снежня 2015). Праверана 8 лютага 2024.
  7. Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с "Белшиной" (руск.). football.by (29 студзеня 2016). Праверана 8 лютага 2024.
  8. Минское "Динамо" объявило о подписании Сергея Концевого и возвращении из аренды Сергея Карповича (руск.). football.by (22 ліпеня 2016). Праверана 8 лютага 2024.
  9. Концевой, Челядинский и Габовда покидают минское "Динамо" (руск.). football.by (26 снежня 2016). Праверана 8 лютага 2024.
  10. Терентий Луцевич, Сергей Концевой и Дмитрий Комаровский стали игроками ферганского "Нефтчи" (руск.). football.by (13 лютага 2017). Праверана 8 лютага 2024.
  11. Комаровский, Луцевич и Концевой покинули "Нефтчи" (руск.). football.by (21 чэрвеня 2017). Праверана 8 лютага 2024.
  12. Сергей Концевой подписал контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (7 ліпеня 2017). Праверана 8 лютага 2024.
  13. Сергей Концевой покинул "Гомель" (руск.). football.by (29 снежня 2017). Праверана 8 лютага 2024.
  14. Сергей Концевой стал игроком "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (10 студзеня 2018). Праверана 8 лютага 2024.
  15. Четыре игрока покинули "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (8 студзеня 2019). Праверана 8 лютага 2024.
  16. Сергей Концевой стал игроком "Ислочи" (руск.). football.by (15 студзеня 2019). Праверана 8 лютага 2024.
  17. Концевой и Янушкевич расстались с "Ислочью" (руск.). football.by (5 студзеня 2021). Праверана 8 лютага 2024.
  18. Сергей Концевой заключил соглашение с "Минском" (руск.). football.by (17 лютага 2021). Праверана 8 лютага 2024.
  19. Сергей Игнатович и еще четыре игрока расстались с "Минском" (руск.). football.by (2 снежня 2021). Праверана 8 лютага 2024.
  20. "Нафтан" подписал контракты с Драбатовичем, Саем и Сергеем Концевым (руск.). football.by (9 лютага 2022). Праверана 8 лютага 2024.
  21. Сергей Концевой сменил "Нафтан" на "Арсенал" (руск.). football.by (28 чэрвеня 2022). Праверана 8 лютага 2024.
  22. Роман Киренкин и Сергей Концевой присоединились к тренерскому штабу "Ислочи" (руск.). football.by (19 снежня 2022). Праверана 8 лютага 2024.
  23. Сергей Концевой и Роман Киренкин пополнили тренерский штаб "Ислочи" (руск.). football.by (3 студзеня 2023). Праверана 8 лютага 2024.
  24. Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (руск.). football.by (14 снежня 2023). Праверана 8 лютага 2024.