Сідбомбінг
Сідбомбінг (англ.: Seedbombing) або паветраны пасеў[1] — тэхніка засева зямлі, якая прадугледжвае закідванне шароў (насенных бомбаў), што складаюцца з глебы, перагною і насення раслін. Часцяком выкарыстоўваецца садоўнікамі-партызанамі на грамадскіх або закінутых участках зямлі для аднаўлення расліннасці. Таксама можа выкарыстоўвацца для аднаўлення ляснога покрыва.
Тэрміналогія
[правіць | правіць зыходнік]Тэрмін «насенная бомба» быў упершыню выкарыстаны Ліз Крысці ў 1973 годзе ў кампаніі «Зялёныя партызаны »[2]. Удзельнікі гэтай кампаніі закідвалі насенныя бомбы на пустуючыя ўчасткі зямлі ў Нью-Ёрк, каб палепшыць знешні выгляд раёнаў. Гэта паклала пачатак руху партызан-азеляніцеляў[3].
У 2012 годзе ў Германіі з’явіўся тэрмін «аўтабамбізм», то ёсць раскідванне «насенных бомбаў» з вокнаў аўтамабіляў[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае згадванне паветранага азелянення датуецца 1930 годам. У той час самалёты выкарыстоўваліся для распаўсюджвання насення раслін і дрэў на цяжкадаступных тэрыторыях і ў гарах Ганалулу і Гаваяў, каб аднавіць расліннае покрыва пасля лясных пажараў[1].
Сідбомбінг таксама шырока распаўсюджаны ў Афрыцы, дзе ён выкарыстоўваецца ў раёнах з нізкім біялагічнай разнастайнасцю. Дзякуючы развіццю тэхналогій эфектыўнасць насенных бомбаў ўзрасла. Змесціва бомбы змяшчаецца ў біяраскладальную абалонку і закідваецца на ўчастак. Звычайна мяркуецца выкарыстанне дзясяткаў ці сотняў насенных бомбаў на адным участку. Пры наяўнасці дастатковай колькасці вады і сонечных прамянёў расліннасць можа з’явіцца на працягу месяца.
У 1987 годзе Лін Гарысан запусціў «Праект па азеляненні Гаіці» (HARP), пры якім тоны насенных бомбаў скідаліся з пераабсталяванага самалёта. Абалонка ўтрымлівала ўгнаенні, інсектыцыд і некалькі насенін. Насенне змочвалася вадой за некалькі дзён да скіду, каб запусціць працэс прарастання насення.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]У некаторых краінах многія крамы сталі прапаноўваць пакупнікам «Насенныя бомбы»[4].
Інвазіўныя віды
[правіць | правіць зыходнік]Арганізатарам паветраных засеваў варта звяртаць асаблівую ўвагу на тое, каб не дапусціць распаўсюджанне праз сідбомбінг інвазіўных для пэўнай мясцовасці раслін, каб не парушыць экалагічную раўнавагу[5].
Зноскі
- ↑ а б Horton, Jennifer. Could military strategy win the war on global warming? . How Stuff Works. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2012. Праверана 6 красавіка 2012.
- ↑ How Guerrilla Gardening Works(недаступная спасылка). How Stuff Works. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2012. Праверана 14 жніўня 2012.
- ↑ Время сажать :: Новости :: ТВ Центр — Официальный сайт телекомпании
- ↑ а б Семенная бомба — модное орудие городских партизан | Культура и стиль жизни | DW.DE | 16.08.2010
- ↑ The ethical considerations of using seed bombs (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сідбомбінг на Вікісховішчы |