Сімонэ Перота

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Сімонэ Перота
Simone Perrotta 2007.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 17 верасня 1977(1977-09-17) (39 гадоў)
Эштан-андэр-Лайн[d], бора Тэймсайд[d], Вялікі Манчэстэр, Англія, Вялікабрытанія
Грамадзянства Сцяг Італіі Італія
Рост 178 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар'еру
Кар'ера
Моладзевыя клубы
1990 — 1995 Сцяг Італіі Рэджына
Клубная кар'ера*
1995 — 1998  Італія Рэджына[d]  77 (1)
1998 — 1999  Італія Ювентус  5 (0)
1999 — 2001  Італія Бары[d]  56 (1)
2001 — 2004  Італія К'ева  95 (6)
2004 — 2013  Італія Рома  246 (36)
Нацыянальная зборная**
1998 — 2000 Сцяг Італіі Італія (да 21) 6 (1)
2002 — 2009 Сцяг Італіі Італія 48 (2)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Германія 2006

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Сімоне Перота (італ.: Simone Perrotta; нар. 17 верасня 1977, Эштан-андэр-Лайн, Вялікі Манчэстэр, Англія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца. Чэмпіён свету 2006 у складзе нацыянальнай зборнай Італіі.

Клубная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Сімоне Перота нарадзіўся ў Англіі і жыў там да 6 гадоў, калі яго бацькі, якія валодалі пабам у Эштане, вырашылі вярнуцца ў Італію ў 1982 годзе.

Перота — выхаванец футбольнай школы «Реджыны», у 1995 годзе ён дэбютаваў у Серыі B у складзе гэтай каманды і неўзабаве стаў важным іграком асноўнага складу. У 1998 годзе яго набыў турынскі «Ювентус», аднак у склад яго Сімонэ не атрымалася прабіцца з-за вельмі сур'ёзнай канкурэнцыі з боку Антоніа Контэ, Зінедзіна Зідана і Дзідзье Дэшама — за «Ювентус» ён правёў усяго 5 матчаў. У 1999 годзе ён адправіўся ў арэнду ў «Бары», у якім на два сезоны стаў лідарам каманды. У пачатку сезону 2001—2002 Перота папоўніў шэрагі «К'ева» з Вероны. Да здзіўлення шматлікіх гэтая каманда паказала вельмі добрыя вынікі і ўзімку гэтага сезону была на першым месцы ў Серыі A. Перота стаў лідарам і гэтай каманды.

У 2004 годзе Перота перайшоў у «Рому» і стаў незаменным гульцом адной з наймоцных сярэдніх ліній у чэмпіянаце: Пісара — Перота — Тоці — Дэ Росі — Мансіні. Гуляючы за «Рому», Перота дамогся сталага месца ў складзе зборнай Італіі. Выступаў за рымскі клуб да лета 2013 года, 29 чэрвеня 2013 года абвясціў аб завяршэнні кар'еры.

Міжнародная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Перота гуляў за зборную Італіі на моладзевым узроўні (да 21 года). У нацыянальнай зборнай ён дэбютаваў у 2002 годзе. Ён прымаў удзел у Еўра 2004, дзе забіў гол Балгарыі. На пераможным для Італіі чэмпіянаце свету 2006 года ў Германіі Перота прыняў удзел ва ўсіх 7 матчах зборнай.