Сімон Давідавіч Крэмер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сімон (Сямён) Давідавіч Крэмер
Дата нараджэння 10 лютага 1900(1900-02-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лістапада 1991(1991-11-01) (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
гвардыі генерал-маёр танкавых войск
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі
Савецка-польская вайна
Курская бітва, Корсунь-шаўчэнкаўская аперацыя, Беларуская аперацыя, Прыбалтыйская аперацыя,
Савецка-японская вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За перамогу над Японіяй»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сымон (Сямён) Давідовіч Крэмер (10 лютага 1900 года (30 студзеня) — 1 лістапада 1991) — савецкі военачальнік, гвардыі генерал-маёр танкавых войскаў, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і служачага. Яўрэй. У 1907—1910 гг. вучыўся ў трохкласным яўрэйскім вучылішчы. З 1911 па 1917 г. працаваў на прыватных прадпрыемствах краўцом у гг. Гомель, Луганск, Харкаў. У снежні 1917 г. уступіў у Чырвоную Гвардыю, удзельнічаў у баях супраць немцаў і белапалякаў генерала Доўбар-Мусніцкага. У лютым 1918 г. быў паранены ў нагу ў раёне г. Жлобін, эвакуіраваны ў г. Гомель, дзе разам з шпіталем застаўся ў раёне акупацыі нямецкай арміі. У лістападзе 1918 г. з прыходам Чырвонай Арміі, добраахвотна ўступіў у яе шэрагі. Ваяваў на заходнім фронце да 1921 года на пасадзе чырвонаармейца, камандзіра аддзялення, камандзіра ўзвода, палітрука роты. У 1921 годзе быў памочнікам начальніка міліцыі і ваенным камендантам г. Нова-Беліца БССР.

У 1922 годзе скончыў Ваенны факультэт Камуністычнага універсітэта імя Я. М. Свярдлова, палітработнік. У 1922-25 гадах — ваенкам палка. У 1926 годзе скончыў Кавалерыйскія курсы ўдасканалення каманднага саставу. У кастрычніку 1923 года — маі 1931 года — камандзір кавалерыйскага эскадрону палка. У 1926-31 гг. — камандзір кавалерыйскага эскадрону, у 1934-36 гг. — намеснік начальніка аператыўнага аддзела механізаванага корпуса.

У 1934 годзе скончыў Асноўны факультэт Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе. У маі 1934 года — верасні 1936 года — памочнік начальніка 1-га аддзела штаба 11-га механізаванага корпуса. У верасні 1936 — студзені 1937 года знаходзіўся ў распараджэнні Разведвальнага ўпраўлення РККА (пад псеўданімамі «Аляксандр», «Сяргей»). У студзені 1937 года — жніўні 1942 года — сакратар ваеннага аташэ СССР у Англіі. Праз «Соню» (Урсулу Бертан) падтрымліваў сувязь з навукоўцам-атомщиком Клаўсам Фуксам  (руск.).

Са жніўня 1942 года — начальнік Заходняга факультэта Ваеннага інстытута замежных моў. З ліпеня 1943 года — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, на Бранскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім, 3-м Беларускім, 1-м Прыбалтыйскім франтах. Займаў пасады камандзіра механізаванай брыгады, намесніка камандзіра механізаванага корпуса. Прымаў актыўны удзел у Курскай бітве, вызваленні Украіны, Беларусі, Латвіі, Літвы.

Камандзір 8-й гвардзейскай механізаванай брыгады (3-ці гвардзейскі механізаваны корпус, 1-ы Прыбалтыйскі фронт) гвардыі палкоўнік Сымон Крэмер у ліпені — жніўні 1944 года ўмела кіраваў баямі брыгады пры авалоданні Шяуляем (Літва) і Елгавой (Латвія) і выхадзе да Балтыйскага мора. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 жніўня 1944 года

гвардыі палкоўніку Крэмеру Сымону Давідавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 5130).

Пастановай Савета Народных Камісараў Саюза ССР ад 13 верасня 1944 года № 1241 палкоўніку Крэмеру С. Д. прысвоена воінскае званне «генерал-маёр танкавых войскаў». Удзельнічаў у савецка-японскай вайне 1945 года, вызваляючы Паўночна-Заходні Кітай ад японскіх мілітарыстаў.

Пасля вайны працягваў службу ў арміі. У 1945-56 гадах ён — намеснік камандзіра механізаванага корпуса. Адначасова ў 1952 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба. З 1956 года ў запасе. Жыў у горадзе-героі Адэсе. Памёр 1 лістапада 1991 года. Пахаваны ў Адэсе на Таіраўскіх могілках.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.

Ганаровы грамадзянін горада Маладзечна Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь і горада Тукумс Латвійскай Рэспублікі.

Ва ўспамінах сучаснікаў[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір гвардзейскай мехбрыгады палкоўнік С. Д. Крэмер, выконваючы загад, утрам 30 ліпеня рушыўся на Тукумс. Знішчаючы мелкія фасшыстскія падраздзяленні і паліцэйскія фармаванні, брыгада прайшла 60 кіламетраў і з ходу уврвалася ў Тукумс. У выніку кароткага, але жорсткага бою, горад быў вызвалены. Крэмер выслаў перадавы атрад, які ў раёне рыбацкага пасёлка Клапкары выйшаў на ўзбярэжжа Рыжскага заліва, перарэзаўшы апошнюю сухапутную камунікацыю групы армій «Поўнач». Сямён Давідавіч Крэмер быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

— Герой Советского Союза Маршал Советского Союза И. Х. Баграмян Так шли мы к победе. - М:Воениздат, 1977.- С.382.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]