Сірасэ Нобу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сірасэ Нобу
白瀬 矗
Сірасэ Нобу ў палярным адзенні
Сірасэ Нобу ў палярным адзенні
Род дзейнасці: Падарожнік
Дата нараджэння: 20 ліпеня 1861(1861-07-20)
Месца нараджэння: в. Канаура, уезд Юры, прэф. Акіта, Японія
Падданства: Flag of Japan (1870–1999).svg Японская імперыя
Дата смерці: 4 верасня 1946(1946-09-04) (85 гадоў)
Месца смерці: пас. Карома, уезд Нісікама, прэф. Айці
Commons-logo.svg Сірасэ Нобу на Вікісховішчы

Сіра́сэ Но́бу — японскі вайсковец, кіраўнік Японскай антарктычнай экспедыцыі 1910—1912 гадоў. Нарадзіўся ў 1861 годзе ў вёсцы Канаура павета Юры прэфектуры Акіта (у цяперашні час горад Нікаха). У 1879 годзе паступіў у кавалерыйскую вучэльню. Першую экспедыцыю правёў на Курыльскіх астравах у 1893 годзе, правёўшы зімоўку ў ледзяной пячоры на востраве Шумшу, пабываўшы там і ў 1895 годзе. Удзельнічаў у Руска-японскай вайне, атрымаўшы на ёй званне лейтэнанта. Пасля дэмабілізацыі некаторы час жыў на Карафута. Пасля вайны ён прапанаваў ідэю экспедыцыі да Паўночнага полюса, але пасля паведамленняў Кука і Піры, у 1909 годзе Сірасэ пачаў арганізацыю экспедыцыі на Паўднёвы полюс. Экспедыцыя не атрымала падтрымкі дзяржавы, паколькі прэм'ер-міністр Кацура Таро і старшыня Асацыяцыі падтрымкі экспедыцыі Акума Сігэнобу былі палітычнымі праціўнікамі. Экспедыцыя рыхтавалася выключна на сродкі прыватных ахвярадаўцаў і была вельмі дрэнна падрыхтавана і абсталявана. Адплыўшы 29 лістапада 1910 года з Ёкагамы, у лютым 1911 года каманда не здолела прабіцца да Антарктыды, і правяла паўднёвую зіму ў Аўстраліі. Паўторная спроба высадкі прайшла ў студзені 1912 года, дзе члены каманды Сірасэ сустрэлі людзей Амундсена, якія вярталіся з Паўднёвага полюса. 28 студзеня Сірасэ Нобу і члены яго каманды, пераадолеўшы 160 міль на двух сабачых запрэжках, дасягнулі 80° 05' пд. ш. на 156° 37' з. д. і прынялі рашэнне вяртацца. 20 чэрвеня 1912 года экспедыцыя вярнулася ў Токіа, прайшоўшы за год і сем месяцаў каля 48 тыс. км. Каманду сустракалі як нацыянальных герояў.

Сірасэ Нобу апынуўся буйным даўжніком: агульная сума выдаткаў на экспедыцыю дасягала 125000 ен, з якіх ён быў павінен 40000 ен (200 млн сучасных). Лейтэнант быў вымушаны прадаць уласны дом і экспедыцыйнае судна, а галоўным сродкам здабывання грошай былі лекцыйныя турнэ з дэманстрацыяй дыяпазітываў і фільма аб экспедыцыі. На поўную выплату даўгоў спатрэбілася 23 гады.

Сірасэ Нобу сканаў 4 верасня 1946 года ў пасёлку Карома (сучасная Таёта) ад кішачнай непраходнасці.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]