Жан-Батыст Шарко
Жан-Батыст Шарко | |
---|---|
фр.: Jean-Baptiste Charcot | |
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1867[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 верасня 1936[3][4][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Жан Мартэн Шарко |
Жонка | Jeanne Hugo[d] і Meg Cléry-Charcot[d] |
Род дзейнасці | урач, падарожнік-даследчык, спартсмен, даследчык, гулец у рэгбі-юніён |
Навуковая сфера | урач |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан-Батыст Агюст Эцьен Шарко (фр.: Jean-Baptiste Etienne Auguste Charcot; 15 ліпеня 1867 года, Нёі-сюр-Сен — 16 верасня 1936) — французскі палярны даследчык, акіянограф, медык і спартсмен. Сын вядомага лекара-псіхіятра Жана Мартэна Шарко.
У 1888 годзе Шарко служыў фельчарам у падраздзяленні альпійскіх стралкоў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Па заканчэнні школы і аж да смерці свайго бацькі ў 1893 годзе Шарко-малодшы шмат асіставаў яму ў яго медыцынскай рабоце, аб’ехаў мноства краін. У 1895 годзе ён абараніў дысертацыю доктара медыцыны «Прагрэсуючая цягліцавая дыстрафія». Адначасова Шарко шмат займаўся спортам і ў 1894 годзе стаў чэмпіёнам Францыі па рэгбі ў складзе клуба «Стад Франс». У 1896 годзе Шарко ажаніўся з Жанай Гюго, унучкай Віктора Гюго пасля таго, калі яна развялася з Леонам Дадэ.
У 1892 годзе Шарко набыў сваю першую яхту і затым паступова нарошчваў габарыты ветразных судоў пад сваім пачаткам і досвед кіраўніцтва імі. У 1901 годзе ён правёў шэраг акіянаграфічных даследаванняў у ваколіцах Гебрыдскіх, Шэтландскіх і Фарэрскіх астравоў, у 1902 годзе атрымаў званне марскога афіцэра і даплыў да Ісландыі і вострава Ян-Маен.
У 1903 годзе Шарко ўзначаліў французскую антарктычную экспедыцыю на трохмачтавай шхуне «Француз» (фр.: Français). Экспедыцыя доўжылася каля двух гадоў, Шарко даследаваў і апісаў каля 1000 кіламетраў берагавой лініі (апроч іншага, ён даў назву мору Белінсгаўзена) і прывёз 75 скрынь апісанняў і экспанатаў для парыжскага Музея натуральнай гісторыі. Па вяртанні ў Францыю Шарко развёўся з жонкай.
У 1908—1910 гадах Шарко правёў другую антарктычную экспедыцыю, падчас якой, акрамя ўсяго іншага, адкрыў востраў Шарко (каля 630 км², у 80 км ад Зямлі Аляксандра I), названы ім у гонар свайго бацькі, а таксама знайшоў шасціпрамянёвую губку Scolymastra joubini, самы доўгаіснуючы арганізм у жывёльным свеце (да 10 тыс. гадоў).
З пачаткам Першай сусветнай вайны Шарко першапачаткова служыў у марскім шпіталі ў Шэрбуры, але ўжо ў 1915 годзе атрымаў пад камандаванне супрацьлодачны карабель (спачатку брытанскі, паколькі Францыя не мела сваіх, а затым французскі, калі такі быў пабудаваны) і да канца вайны займаўся супрацьлодачнай абаронай у берагоў Брэтані і Нармандыі, быў узнагароджаны ордэнамі Францыі і Вялікабрытаніі.
Па заканчэнні вайны ў 1918—1925 гадах Шарко займаўся літалагічнымі даследаваннямі ў еўрапейскіх морах і прылеглых раёнах Атлантыкі, затым вывучаў усходняе ўзбярэжжа Грэнландыі, у 1928 годзе ўдзельнічаў у пошуках зніклай экспедыцыі Руаля Амундсена, у 1934—1936 гадах зноў працаваў у Грэнландыі, займаючыся падрыхтоўкай матэрыялаў для экспедыцыі Поля Эміля Віктара ўглыб вострава. Пры вяртанні з Грэнландыі карабель Шарко, які зваўся «Чаму б не?» (фр.: Pourquoi-Pas?), трапіў у буру і затануў недалёка ад Ісландыі, выратаваўся толькі адзін матрос. Жан-Батыст Шарко трагічна загінуў у моры, 12 кастрычніка быў пахаваны на парыжскіх могілках Манмартр.
Імем Шарко названы праліў і гара ў архіпелагу Кергелен. У 1952 годзе быў адкрыты помнік Жану Батысту Шарко ў Рэйк’явіку.
Кнігі Шарко
[правіць | правіць зыходнік]- Voyage au pôle Sud (1903—1905), Librairie Gelly, 1971
- Le «Pourquoi pas?» dans l’Antarctique 1908—1910, Arthaud, Paris, 1996, ISBN 2-7003-1088-8
- La Mer du Groenland, GNGL Productions, 1998 ISBN|2-9133623-00-X
Зноскі
- ↑ Jean Baptiste Etienne Auguste Charcot // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jean Baptiste Etienne Auguste Charcot // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jean-Baptiste Étienne Auguste Charcot // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ Jean-Baptiste Charcot // GeneaStar
- ↑ http://www.south-pole.com/p0000095.htm
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жан-Батыст Шарко
- Sur les traces du «Pourquoi-Pas?»
- В Большой советской энциклопедии
- Биография
- Каланов Н. А. Имена кораблей первооткрывателей
- Нарадзіліся 15 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1867 годзе
- Нарадзіліся ў Нёі-сюр-Сен
- Памерлі 16 верасня
- Памерлі ў 1936 годзе
- Памерлі ў Ісландыі
- Пахаваныя на могілках Манмартр
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі
- Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1914—1918
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Узнагароджаныя медалём Калума
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Даследчыкі Арктыкі
- Даследчыкі Антарктыкі
- Падарожнікі Францыі
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Яхтсмены