Сяргей Пятровіч Каткоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з С. П. Каткоў)
Сяргей Пятровіч Каткоў
руск.: Сергей Петрович Катков
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1911(1911-10-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 1976(1976-02-17)[1][2] (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, настаўнік мастацтва
Месца працы
Жанр пейзаж
Вучоба
Уплыў Іван Сілыч Гарушкін-Саракапудаў[d]
Уплыў на Леанід Левін, Генадзь Мурамцаў, Май Данцыг, Зоя Літвінава, Васіль Сумараў
Узнагароды
медаль «За адвагу» медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За перамогу над Японіяй» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Заслужаны настаўнік Беларускай ССР

Сяргей Пятровіч Катко́ў[3] (1 кастрычніка 1911, в. Скрыпіцына, Пензенская губерня, Расійская імперыя — 17 лютага 1976[3], Мінск) — беларускі савецкі мастак-жывапісец, у асноўным працаваў у жанры пейзажа, педагог, заслужаны настаўнік БССР (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 кастрычніка 1911 года ў вёсцы Скрыпіцына (руск.: Скрипицино, зараз у Пензенскай вобласці, Расія).[4] «Дзяцінства, праведзенае на ўлоне прыроды, пакінула значны след у душы будучага пейзажыста. У яго творах разліта радасць першаадкрывальніка прыгажосці вакольнага свету», — пісала пра творчасць С. Каткова мастацтвазнавец І. Назімава.

У 1931 годзе С. Каткоў скончыў Пензенскі мастацка-педагагічны тэхнікум. Яго настаўнікам быў вядомы рускі мастак І. Горушкін-Саракапудаў, які, у сваю чаргу, вучыўся ў І. Рэпіна. Дэкаратыўныя тэндэнцыі ў творчасці настаўніка знайшлі яскравае адлюстраванне ў творчасці таленавітага вучня.

У 19311934 гадах С. Каткоў выкладае ў педагагічным тэхнікуме і школе сельскай моладзі ў горадзе Чорны Яр. У 19341937 гадах — служба ў радах Чырвонай Арміі.

У 1937 годзе Каткоў прыязджае ў Беларусь, якой прысвяціў усё сваё жыццё. У 19371939 гадах кіруе студыяй пры Палацы піянераў і школьнікаў у Мінску. Выстаўляць свае творы пачынае з 1938 года.

У часы вайны С. Каткоў прайшоў шлях салдата ад Масквы да Кёнігсберга ў радах 5-й арміі 3-га Беларускага фронту, сумяшчаючы воінскія абавязкі з функцыямі мастака-агітатара і фотакарэспандэнта пры палітаддзеле. У яго біяграфіі — абарона Масквы, Паўночна-Заходні фронт, 3-ці Беларускі фронт, Смаленск, Віцебск, Кёнігсберг, Далёкі Усход, Маньчжурыя.

Узнагароджаны медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За абарону Масквы», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй», «За перамогу над Японіяй». На фронце мастаком створаны выдатныя графічныя серыі «Дземянскі плацдарм», «Рамушаўскі калідор», якія сёння з’яўляюцца каштоўнымі дакументамі таго часу.

У пасляваенныя гады выкладае ў Мінскім мастацкім вучылішчы, Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтве. Выдатны педагог, ён выхаваў бліскучую плеяду беларускіх мастакоў, архітэктараў, сярод якіх архітэктар Леанід Левін, скульптар Генадзь Мурамцаў, мастакі Май Данцыг, Зоя Літвінава, Васіль Сумараў і інш.[5] Жыў у Мінску па адрасе: 2-і Сморгаўскі завулак, дом 6 (на доме ўсталявана памятная дошка ў гонар Сяргея Каткова)[6].

У творчасці мастак вяртаецца да сваёй любімай тэмы — беларускага краявіду. У творах нярэдка спалучае два жанры: пейзаж і нацюрморт. Жывапісная і графічная спадчына С. Каткова захоўваецца ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, фондах Беларускага саюза мастакоў, ва ўласнасці сям’і мастака, і інш.

Зноскі

  1. Беларусь у асобах і падзеях Праверана 2 сакавіка 2024.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі — С. 175.
  3. а б БелЭн 1999.
  4. Художники советской Белоруссии. Союз художников БССР. Минск, изд. «Беларусь», 1976…
  5. Пейзаж які ўсміхаецца. Прэс-рэліз выстаўкі С. П. Каткова ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (19.01.2010 — 14.02.2010)
  6. https://belisrael.info/?p=31134

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]