Перайсці да зместу

Тарасенкі (Віцебскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Тарасенкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
146 м
Колькасць двароў
64
Насельніцтва
204 чалавекі (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовыя індэксы
211337
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212825146
Тарасенкі на карце Беларусі ±
Тарасенкі (Віцебскі раён) (Беларусь)
Тарасенкі (Віцебскі раён)
Тарасенкі (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Тарасенкі (Віцебскі раён)

Тара́сенкі[1] (трансліт.: Tarasienki, руск.: Тарасенки) — аграгарадок у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі Уваходзіць у склад Запольскага сельсавета.

Знаходзіцца на правым беразе ракі Усвяча, за 46 км у напрамку на паўночны ўсход ад Віцебска[2].

У 1950 годзе была створана сельскагаспадарчая арцель імя Малянкова. З 16 ліпеня 1954 года да 22 снежня 1960 года вёска была цэнтрам Тарасенскага сельсавета Суражскага раёна Віцебскай вобласці. У 1957 годзе сельскагаспадарчая арцель атрымала назву «Зара». З 22 снежня 1960 года вёска ў складзе Запольскага сельсавета Суражскага (з 20 студзеня 1960 года — Віцебскага, з 22 снежня 1962 года — Лёзненскага) раёна Віцебскай вобласці. У 1963 годзе сельскагаспадарчая арцель зноў змяніла назву на «Усход». З 2 жніўня 1966 года вёска зноў увайшла ў склад Віцебскага раёна. З 1969 да 2003 года на базе сельскагаспадарчай арцелі «Усход» працаваў калгас «Усход», які ў 2003 годзе быў пераўтвораны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Тарасенкі» (СВК «Тарасенкі»). У 2012 годзе стратнае СВК «Тарасенкі» было перададзена ва ўласнасць ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка»[3].

  • 204 жыхары, 64 двары (2002)[2].

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]
  • Пачатковая школа
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. а б БелЭн 2002.
  3. Еще одна ферма Витебского района примет 200 голов крупного рогатого скота (руск.)(недаступная спасылка). Жыццё Прыдзвіння (18 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020. Праверана 10 лістапада 2020.
  • Тара́сенкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 438. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 24. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Витебск: План города. Витебский район: Карта / Редактор: В. А. Змачинская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 4 611 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-36-14. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)