Таццяна Фёдараўна Косціч
Таццяна Фёдараўна Косціч | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы |
Таццяна Фёдараўна Косціч (нар. 15 сакавіка 1952, г. Хабараўск, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1975 годзе БПІ, у 1998 годзе Міжнародную летнюю школу Нясвіжскай Акадэміі.
У 1975—1990 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар інстытута «Мінскпраект», у 1990—2001 гадах кіраўнік групы, начальнік аддзела Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута, у 2001—2012 гадах начальнік аддзела у «Праектрэстаўрацыі», начальнік АГ і ЛП праектнага філіяла «Белрэстаўрацыя».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: рэканструкцыя Цэнтральнага дзіцячага парку імя М. Горкага ў Мінску (1998—1999, будаўніцтва 2002—2003; навуковы кіраўнік Т. Ф. Косціч, мастацтвазнавец В. Р. Кукуня, гісторык У. М. Дзянісаў, архітэктары Т. Ф. Косціч, Полех, Б. С. Косціч); праект рэстаўрацыі парку былой сядзібы М. Агінскага ў в. Залессе Смаргонскага раёна (1993; навуковы кіраўнік Л. Іванова, мастацтвазнавец В. Р. Кукуня, дэндролаг Л. А. Дайнэка); эскізны праект рэстаўрацыі парку ў г. Высокае Камянецкага раёна (1999; навуковы кіраўнік Т. Ф. Косціч, мастацтвазнавец В. Р. Кукуня, архітэктары Т. Ф. Косціч, Полех); эскізнае рашэнне добраўпарадкавання палацава-паркавага ансамбля ў г. Нароўля Гомельскай вобласці (2007; навуковы кіраўнік У. І. Мелех, гісторыкі С. Ф. Адамовіч, В. Р. Кукуня, архітэктары Косціч Т. Ф., Полех); праект рэгенерацыі тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу «Фальварак Багуслаўскі» ў г. Гомелі (2007; навуковы кіраўнік У. І. Мелех, мастацтвазнавец В. Р. Кукуня); рэканструкцыя і добраўпарадкаванне вул. К. Маркса ад вул. Я. Купалы да вул. Свярдлова; рэканструкцыя добраўпарадкавання перад Домам афіцэраў (2003—2008, будаўніцтва ў 2007—2009, мастацтвазнавец В. Р. Кукуня, архітэктары Косціч Т. Ф., Полех); рэканструкцыя парку палацава-паркавага комплексу ў в. Свяцк Гродзенскай вобласці (2011; навуковы кіраўнік Л. Іванова, мастацтвазнавец В. Р. Кукуня, архітэктары Т. Ф. Косціч, Полех).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана Ганаровай граматай інстытута «Мінскпраект» (1988), граматай Міністэрства культуры (2011).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Костич Татьяна Федоровна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)