Перайсці да зместу

Уладзімір Іванавіч Мелех

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Іванавіч Мелех
Дата нараджэння 3 лістапада 1952(1952-11-03) (71 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
ордэн прападобнага Сергія Раданежскага III ступені

Уладзімір Іванавіч Мелех (нар. 3 лістапада 1952, г. Пэрвамайск, Варашылаваградская вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.

Скончыў у 1976 годзе архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута (выкладчыкі А. Д. Кудзіненка, М. М. Гайдукевіч; М. М. Суцягін, М. А. Латан).

У 1979—1988 гадах працаваў начальнікам аддзела сельскага будаўніцтва Гомельскага абласнога ўпраўлення будаўніцтва і архітэктуры; у 1988—1998 гадах вядучы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, начальнік гомельскіх майстэрняў Беларускага рэстаўрацыйнага праектнага інстытута; у 1998—2000 гадах начальнік групы архітэктараў-рэстаўратараў праектнага інстытуце «Гомельграмадзянпраект»; у 2000—2004 гадах начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гомельскага гарвыканкама, галоўны архітэктар г. Гомеля; у 2004—2009 гадах кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў інстытута «Гомельграмадзянпраект».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года, член Беларускага саюза архітэктараў.

капліца-пахавальня Паскевічаў

Асноўныя працы: рэстаўрацыя помніка архітэктуры пачатку XIX стагоддзя — драўлянай царквы ў в. Чырвоны Партызан Добрушскага раёна (1990—1991, рэстаўрацыя ў 1992—1993); аднаўленне і рэстаўрацыя помніка архітэктуры канца XIX стагоддзя — касцёла ў г. Рэчыцы (1998—1999, рэстаўрацыя 2002—2004); аднаўленне і рэстаўрацыя помніка архітэктуры XIX стагоддзя — Свята-Успенскага сабора ў г. Рэчыцы (1999—2000, рэстаўрацыя 2001—2006); рэканструкцыя помніка архітэктуры пачатку XX стагоддзя — былога жылога дома па вул. Кірава, 12 пад офіс (2000—2001, рэканструкцыя 2001—2002); аднаўленне і рэстаўрацыя помніка архітэктуры канца XVIII стагоддзя — комплексу езуіцкага калегіума ў в. Юравічы Калінкавіцкага раёна (2004—2007, пачатак рэстаўрацыі 2007; навуковы кіраўнік аб’екта, аўтар распрацоўкі эскізнага праекта рэстаўрацыі; распрацоўка рабочай дакументацыі А. Ваяводская); рэстаўрацыя помніка архітэктуры пачатку XX стагоддзя — будынка руска-азіяцкага банка па вул. Савецкай у Гомелі (1996—1997, рэстаўрацыя 1997—1998); фізкультурна-аздараўленчы комплекс Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы па вул. Тэльмана ў Гомелі, (2006—2007, сааўтары М. Бяспалаў, С. С. Лапунова); лядовы палац у складзе цэнтра гульнявых відаў спорту ў г. Светлагорску Гомельскай вобласці (2007—2008, сааўтары М. Бяспалаў, С. Лабушаў); рэстаўрацыя помніка архітэктуры канца XIX стагоддзя — аднапавярховага будынка ў складзе палацава-паркавага ансамбля ў г. Гомелі (1995, рэалізацыя ў 1997); рэканструкцыя будынка па вул. Кірава, 11 пад адміністрацыйны будынак Гомельскага абласнога суда (2006, рэалізацыя ў 2007—2008); скульптурная кампазіцыя «Лодачнік» на набярэжнай р. Сож у г. Гомелі (2006, рэалізацыя 2007, скульптар В. К. Далгоў); комплекс будынкаў гадавальніка службовай сабакагадоўлі Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы па вул. Кааператыўнай у г. Гомелі (2007, рэалізацыя ў 2008; сааўтары М. Бяспалаў); рэстаўрацыя помнікаў архітэктуры XIX стагоддзя — капліцы-пахавальні ў складзе палацава-паркавага ансамбля ў г. Гомелі (2007—2008, пачатак правядзення рэстаўрацыйных работ у 2009); спартыўна-аздараўленчы цэнтр у г. Мазыры (2007—2008, пачатак будаўніцтва 2009; сааўтары М. Бяспалаў, В. М. Бяспалаў, В. Яворская).

Аўтар і сааўтар праектаў на рэстаўрацыю наступных помнікаў архітэктуры на тэрыторыі Гомельскай вобласці: царквы ў в. Леніна Добрушскага раёна (1989—1991, аўтар праекта рэстаўрацыі); сядзібна-паркавага ансамбля ў г. Нароўлі (1992—1993); «Паляўнічага доміка» па вул. Пушкіна ў г. Гомелі (1991—1992); былога духоўнага вучылішча па вул. Білецкага, 11 у г. Гомелі (1991—1992); касцёла Святога Антонія ў г. Рагачове (1989—1990); драўлянай царквы Св. Міхаіла (перанос з в. Вылева Добрушскага раёна ў Гомель); рэканструкцыя помніка архітэктуры канца XIX стагоддзя — жылога дома № 21а па вул. Першамайскай у г. Гомелі (1999—2000).

Лаўрэат V нацыянальнага фестывалю архітэктуры (Гомель, 2003) у намінацыі «Рэстаўрацыя помнікаў гісторыі, культуры і архітэктуры» (рэалізацыя) за рэстаўрацыю помніка архітэктуры XIX стагоддзя — драўлянай царквы ў в. Чырвоны Партызан Добрушскага раёна. За рэстаўрацыю помніка архітэктуры XIX стагоддзя — Успенскага сабора ў г. Рэчыцы, сабора Пятра і Паўла ў г. Гомелі і інш. храмаў на тэрыторыі Гомельскай вобласці узнагароджаны Рускай праваслаўнай царквой ордэнам Прападобнага Сергія Раданежскага III ступені (2002).

Зноскі

  • Мелех Владимир Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)