Тобіас Асер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тобіас Асер
TMCasser.jpg
 
Адукацыя: Лейдэнскі ўніверсітэт і Амстэрдамскі ўніверсітэт
Дзейнасць: юрыст, суддзя, палітык, адвакат, прафесар універсітэта[d] і дыпламат
Нараджэнне: 28 красавіка 1838(1838-04-28)[1]
Амстэрдам, Аб'яднанае каралеўства Нідэрландаў
Смерць: 29 ліпеня 1913(1913-07-29)[1] (75 гадоў)
Гаага, Паўднёвая Галандыя, Нідэрланды

Тобіас Міхель Карэл Асер (нідэрл.: Tobias Michael Carel Asser) (18381913) — галандскі дзяржаўны дзеяч і юрыст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1911) (разам з А. Фрыдам) за ролю ў стварэнні Міжнароднага трацейскага суда ў Гаазе.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Ассер быў не толькі тэарэтыкам, але і практыкам міжнародных адносін. Ён выконваў абавязкі прававога дарадцы пры галандскім МЗС ў 1875 годзе; ў 1893 стаў членам цэнтральнага адміністрацыйнага органа ў краіне — Дзяржаўнага Савета; з 1898 выконваў абавязкі прэзідэнта Дзяржаўнай камісіі па праву; прадстаўляў Галандыю на Гаагскіх мірных канферэнцыях ў 1899 і 1907, адстойваючы ідэю аб неабходнасці абавязковага арбітражу ў галіне эканомікі; займаў пасаду міністра без партфеля ва ўрадзе з 1904 і да самай смерці. У агульнай складанасці, у перыяд з 1875 па 1913 ён удзельнічаў у падрыхтоўцы практычна ўсіх міжнародных дагавораў, падпісаных галандскім урадам. Асобай заслугай лічыцца яго дыпламатычны поспех на міжнароднай канферэнцыі 1888 у Канстанцінопалі, дзе абмяркоўваўся нейтральны статус Суэцкага канала. Яму ўдалося ўключыць у склад камісіі па Суэцкім канале нараўне з такімі вялікімі дзяржавамі як Англія, Францыя, Расія, Турцыя прадстаўнікоў Іспаніі і Галандыі, гарантаваўшы, такім чынам, удзел у вырашэнні важнага пытання малых еўрапейскіх дзяржаў.

Творы Асерa[правіць | правіць зыходнік]

  • Asser, Tobias MC, La Convention de La Haye du 14 novembre 1896 relative à la procédure civile. Haarlem, Bohn, 1901;
  • Asser, Tobias MC, Schets van het Nederlandsche Handelsrecht. Haarlem, Bohn, 1904.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: open data platform — 2011.