Тракелі (Воранаўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Тракелі
Trakieli, Belarus - panoramio (4).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
544 чалавекі (2014)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1594
Аўтамабільны код
4
Тракелі на карце Беларусі ±
Тракелі (Воранаўскі раён) (Беларусь)
Тракелі (Воранаўскі раён)
Тракелі (Воранаўскі раён) (Гродзенская вобласць)
Тракелі (Воранаўскі раён)

Траке́лі[1] (трансліт.: Trakieli, руск.: Трокели) — аграгарадок у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Бастунскага сельсавета, сядзіба СВК «Тракельскі». 194 гаспадаркі, 544 жыхары (2014).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з XV ст. У 1433 годзе ў складзе маёнтка Новы Двор вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Кейстутавічам дадзены за заслугі Яну Гаштольду. У 1468 згадваецца касцёл. У 1539 годзе ўласнасць віленскага ваяводы Альбрэхта Гаштольда. У 1559 маёнтак, цэнтр каталіцкай парафіі. У 1563 двор, дзяржаўная ўласнасць; маёнтак, уласнасць гаспадарскага двараніна С. Доніна, карчма. У 1567 двор, цэнтр войтаўства Гераненскага староства. У 1598 г. ўласнасць гаспадарскіх зямян Я. Ятаўта і С. Блашэвіча.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай, з 1842 Віленскай губернях. 3 1809 года дзейнічаў касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі. У сярэдзіне 19 ст. маёнтак у Жырмунскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні. Паводле перапісу ў 1886 ў Седліскай воласці Ашмянскага павета, у засценку, 5 гаспадарак, 59 жыхароў, 2 лаўкі, 2 карчмы; у канцы 19 ст. ў маёнтку 2 двары, 55 жыхароў; у 1905 годзе ў сяле 64 жыхары, 48 дзес. зямлі; у засценку 4 жыхары, 27 дзес. зямлі.

План мястэчка ў 1938 годзе

3 1921 года ў складзе Полынчы, фальварак у Жырмунскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяводства, 2 двары, 39 жыхароў, дзейнічала польская 7-гадовая школа.

3 лістапада 1939 года ў БССР. 3 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Тракельскага сельсавета Лідскага раёна Баранавіцкай вобл. 25—26.6.1941 г. ў раёне в. Тракелі на рубяжы р. Жыжма абараняліся войскі 37-й стралковай дывізіі 13-й арміі. З канца чэрвеня 1941 да сярэдзіны ліпеня 1944 акупіраваны нацыстамі.

Да пач. 1950-х гадоў на тэрыторыі сельсавета дзейнічала антысавецкае падполле Арміі Краёвай. 18 лістапада 1944 года каля вёскі захоплены вайсковы грузавік са зброяй і боепрыпасамі, расстраляны 6 савецкіх вайскоўцаў, якія суправаджалі груз.

3 3.4.1959 года ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобл. У 1949 7-гадовая школа пераўтворана ў 8-гадовую. 3 19 красавіка 1973 года вёска ў Бастунскім сельсавеце, цэнтр саўгаса «Тракельскі». Бальніца, аптэка, камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа, бібліятэка, клуб, дзіцячы яслі-сад, сталовая, 2 магазіны, аддзяленне сувязі. У 1989 годзе 2 фермы, сталовая, 2 магазіна, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1960 — 267 жыхароў
  • 1989 — 546 жыхароў, 194 гаспадаркі
  • 2002 — 571 жыхар, 201 двор
  • 2014 — 544 жыхары, 194 гаспадаркі

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны на скрыжаванні аўтадарог ЛідаГеранёны і РадуньІўе за 15 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад г.п. Воранава, 131 кіламетр ад Гродна, 9 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Бастуны.

Сацыяльная інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сярэдняя школа
  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У. Андрыевіч і інш. — Мн.: БелЭн, 2015. ISBN 978-985-11-0839-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]