Перайсці да зместу

Бастунскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Тракельскі сельсавет)
Бастунскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Воранаўскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бастуны
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 110
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Басту́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Бастуны.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Тракельскі сельсавет у складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Тракелі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 3 красавіка 1959 года сельсавет перададзены Воранаўскаму раёну, у склад сельсавета з Бердаўскага сельсавета Лідскага раёна перададзены населеныя пункты Кадаўбы, Левашы, Меляшы, Пашкі, Сліжы, Сугайлы, Такары і Цвермы, да сельсавета далучана частка скасаванага Гервянікаўскага сельсавета Лідскага раёна[1]. 11 студзеня 1966 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пажыжмаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Абрамаўшчызна, Вайцяшуны, Дайноўка, Лаўцуны, Малыя Германішкі, Маркаўшчызна, Мікянцы, Поліпніца), у склад новаўтворанага Дварышчанскага сельсавета перададзены 25 населеных пунктаў (Бянейкі, Гервянікі, Гімбуты, Гурыны, Дворышча, Крыніцы, Левашы, Лясныя Дворышчы, Марысева, Мар’янова, Меляшы, Мігуны, Мяйлуны, Мяргенцы, Пашкі, Пашунцы, Сангайлы, Сліжы, Суцькі, Такары, Уладзіславова, Цвермы, Эйтуны, Юравічы і Ячанцы)[2]. 11 лютага 1972 года ў склад Пераганцаўскага сельсавета перададзены населеныя пункты Вайцяшуны, Малыя Германішкі, Маркаўшчызна і Поліпніца, вёска Дайноўка перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Воранаўскаму пассавету[3]. 19 красавіка 1973 года ў склад сельсавета з Пагародненскага сельсавета перададзены населеныя пункты Балотнікі, Бальсі, Бастуны, Вяканцы, Занюны, Лапацішкі, Рачкуны, Сакалы і Цёмны Дол, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бастуны, а сельсавет перайменаваны ў Бастунскі сельсавет[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бастунскага сельсавета 21 населены пункт[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1446 чалавек[6], з іх 80,0 % — палякі, 15,4 % — беларусы, 3,5 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года — 1110 чалавек[8].

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 111. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.