Бастунскі сельсавет
Бастунскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Воранаўскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бастуны |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 446 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Басту́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Бастуны.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Тракельскі сельсавет у складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Тракелі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 3 красавіка 1959 года сельсавет перададзены Воранаўскаму раёну, у склад сельсавета з Бердаўскага сельсавета Лідскага раёна перададзены населеныя пункты Кадаўбы, Левашы, Меляшы, Пашкі, Сліжы, Сугайлы, Такары і Цвермы, да сельсавета далучана частка скасаванага Гервянікаўскага сельсавета Лідскага раёна[1]. 11 студзеня 1966 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пажыжмаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Абрамаўшчызна, Вайцяшуны, Дайноўка, Лаўцуны, Малыя Германішкі, Маркаўшчызна, Мікянцы, Поліпніца)[2]. 11 лютага 1972 года ў склад Пераганцаўскага сельсавета перададзены населеныя пункты Вайцяшуны, Малыя Германішкі, Маркаўшчызна і Поліпніца, вёска Дайноўка перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Воранаўскаму пассавету[3]. 19 красавіка 1973 года ў склад сельсавета з Пагародненскага сельсавета перададзены населеныя пункты Балотнікі, Бальсі, Бастуны, Вяканцы, Занюны, Лапацішкі, Рачкуны, Сакалы і Цёмны Дол, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бастуны, а сельсавет перайменаваны ў Бастунскі сельсавет[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бастунскага сельсавета 21 населены пункт[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1446 чалавек[6], з іх 80,0 % — палякі, 15,4 % — беларусы, 3,5 % — рускія[7].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 111. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.