Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Высокае)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы | |
---|---|
52°22′17″ пн. ш. 23°22′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія |
Пінская дыяцэзія Брэсцкі дэканат |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Вітаўт |
Першае згадванне | XIV стагоддзе |
Дата пабудовы | 1603 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000336 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — мураваны каталіцкі храм у горадзе Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, помнік архітэктуры барока.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы касцёл быў фундаваны вялікім князем літоўскім Вітаўтам у XIV стагоддзі, вымураваны як парафіяльны ў 1603—1608 гадах падчашым А. Войнам. Касцёл быў двойчы істотна рэканструяваны і дабудаваны ў 1735 і 1772 гадах. У 1872 годзе храм быў адноўлены М. Патоцкай. У падпарадкаванні касцёла знаходзілася капліца Святой Барбары, пабудаваная на месцы першапачатковага касцёла. У 1935 годзе прыход храма складаў каля 2200 парафіян[1].
Будынак атрымаў пашкоджанні ў Другую Сусветную вайну, а пазней быў пераабсталяваны пад спартыўную залю. Касцёл быў вернуты каталіцкай царкве ў 1990 годзе, адбудаваны ў пачатку XXI стагоддзя. У 2007 годзе быў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Шмат розных фрагментаў гэтага храма дайшло да нас ад самага пачатку 17-га стагоддзя. У асноўных рысах дадзены касцёл захаваўся менавіта з часу сваёй перабудовы ў 1772 годзе[2].
-
Касцёл у 1905 г.
-
Касцёл у 1905-1918
-
Касцёл у 1919-1939
-
Касцёл у 1941-1944
-
Касцёл у 2008 г.
Зноскі
- ↑ Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5., С. 73
- ↑ https://vedaj.by/index.php/garady/brest/kamenets/vysokae
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).