Тывалі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Тывалі, Італія)
Jump to navigation Jump to search
Горад
Тывалі
італ.: Tivoli
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Tivoli montage.jpg
Краіна
Рэгіён
Правінцыя
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Тыбур
Плошча
68 км²
Вышыня цэнтра
235 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
56685[1] чалавек (2015)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0774
Паштовыя індэксы
00010, 00011 і 00019
Афіцыйны сайт
Тывалі на карце Італіі
Тывалі (Італія)
Тывалі

Ты́валі (італ.: Tivoli) — горад у Цэнтральнай Італіі, у вобласці Лацыа, у правінцыі Рым. Насельніцтва 56,7 тыс. чал. (2014). Размешчаны на заходнім схіле гор Сабіні, на р. Аніенэ, за 24 км на ўсход ад Рыма. Вузел аўтамабільных дарог; чыгуначная станцыя на лініі Рым — Пескара.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сляды паселішчаў на месцы Тывалі (старажытная назва Тыбур) адносяцца да 13 ст. да н.э. Паводле адной з версій (паводле Катона Старэйшага), горад заснаваны Катылам, сынам Амфіярая, цара Аргаса, паводле іншай версіі — сікуламі ці сіканамі ў 7-6 стст. Паслядоўна належаў пеласгам і лацінянам. У 338 годзе заваяваны Рымам. У 90 да н.э. жыхарам Тыбура было падаравана рымскае грамадзянства. Буйны вузел дарог, якія вялі ў Рым з усходняй часткі імперыі. У 6 ст. н.э. спустошаны каралём остготаў Тотылам. Пасля заканчэння Гоцкіх войнаў (535—555) пад уладай Візантыі, затым — Папскай вобласці (да заваявання Італіі Карлам I Вялікім). У 11-19 стст. пад кантролем Папскай вобласці. Да 15 ст. фактычна захоўваў незалежнасць, у 16 ст. належаў княжацкаму дому д’Эстэ. У 1944 годзе моцна пацярпеў ад бамбардзіровак[2].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Храмы Весты і Сівілы(італ.) бел. ў Тывалі з вышыні птушынага палёту

Сярод мноства помнікаў антычнасці: свяцілішча Геракла-Пераможца(італ.) бел. (2 ст. да н.э., плошча, амфітэатр, адрэстаўраваны ў 2011), старажытнарымскі храм Весты (1 ст. да н.э., у Сярэднявеччы — царква Санта-Марыя-дэла-Ратонда) — толас на субструкцыях і храм Сівілы(італ.) бел. (каля 2 ст. н.э.), акведукі Аніа-Ветус(руск.) бел. (279272 да н.э.), Аніа-Новус(руск.) бел. (38 н.э.), руіны амфітэатра Блеса (2 ст. н.э.), храм Тэмпіа-дэла-Тосэ(італ.) бел. (1-я пал. 4 ст. н.э.). Каля Тывалі — Віла Адрыяна і грабніца Плаўтаў(італ.) бел. (1 ст. н.э.)[2].

Помнікі Сярэднявечча ў Тывалі: царква Санта-Марыя-Маджорэ(італ.) бел. (12 ст., у інтэр’еры — творы сярэднявечная жывапісу, у т.л. «Мадонна з Немаўлём» Я. Тарыці), сабор Сан-Ларэнца-Марцірэ(італ.) бел. (заснаваны ў 11 ст., перабудаваны ў 1659 у стылі барока), дом Каса-Готыка (12-14 стст.). У эпоху Адраджэння збудаваны замак папы Пія II (Рока-Пія(англ.) бел., 14581464)[2].

Вілы[правіць | правіць зыходнік]

Віла д’Эстэ (каля 1550—1572, арх. П. Лігорыа, інж. Дж. А. Гальвані) — выдатны помнік садова-паркавага мастацтва маньерызму, пабудаваны як перайманне Вілы Адрыяна па заказе кардынала Іпаліта II д’Эстэ, кіраўніка Тывалі. Да будынка палаца (гл. мастак-дэкаратар — Л. Агрэсці; у інтэр’ерах — фрэскі Т. Цукары, Дж. Муцыяна, А. Тэмпесты і інш.) прылягае тэрасны парк, у якім раскрываецца ідэя ўзаемадзеяння вады, каменя і зялёных насаджэнняў: пракладзены пад горадам тунэльны акведук (інж. Т. Кірукі) забяспечваў падвод вады для мноства фантанаў (Нептуна, Драконаў, Птушак, Савы, Аргана, Авальны і інш.; фантан Бік’еронэ, 16601661, Дж. Л. Берніні), вадаспадаў, гротаў, німфеяў, рыбных сажалак. Многія творы скульптуры, у тым ліку антычныя статуі, рэльефы, калоны з Вілы Адрыяна і творы, якія імітуюць іх, увасаблялі складаную іканаграфічную праграму, якая прыпадабняла парк да міфалагічнага саду Гесперыд і праслаўляла заказчыка ў якасці новага Геракла. На працягу некалькіх стагоддзяў Віла д’Эстэ служыла ўзорам для пераймання па ўсёй Еўропе (гл. Пецяргоф); уключана ў спіс Сусветнай спадчыны. Віла Грэгарыяна(італ.) бел. (па заказе папы Грыгорыя XVI, 1835) — узор пейзажнага парку эпохі рамантызму[2].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Аснова гарадской эканомікі — сфера паслуг. Тывалі — цэнтр турызму міжнароднага значэння (каля 500 тыс. турыстаў у год). Вядомы бальнеалагічны курорт на базе сярністых мінеральных крыніц Тывалі-Тэрмэ (комплекс «Aсque Albule», 1928; лячэнне галоўным чынам рэспіраторных захворванняў). Найстарэйшая ў краіне ГЭС на р. Аніенэ (1882); першы італьянскі горад з электрычным асвятленнем (1886). З 1970-х гг. ідзе актыўная дэіндустрыялізацыя. Вытворчасць шын для лесанарахтоўчай тэхнікі (завод шведскай кампаніі «Trelleborg»), паперы, аліўкавага алею, віна; здабыча і апрацоўка будаўнічага каменю траверціну[2].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Statistiche demografiche ISTAT
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Тиволи // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]