Ян IX (Папа Рымскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Ян IX
лац.: Ioannes PP. IX
Ян IX

116-ы Папа Рымскі
студзень 898 — 26 сакавіка 900
Папярэднік Тэадор II
Пераемнік Бенедыкт IV

Дзейнасць клірык, каталіцкі святар, пісьменнік
Нараджэнне каля 840
Смерць 5 студзеня 900
Пахаванне
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ян IX (лац.: Ioannes PP. IX; 840900) — Папа Рымскі з студзеня 898 па студзень 900. Родам з Цівалі, манах Бенедыктынскага ордэна.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яго абранню папярэднічалі Трупны сінод і падазроныя смерці двух яго папярэднікаў. Ян прадстаўляў у Латэране партыю нябожчыка Фармоза, якой процідзейнічала партыя Сергія, адлучанага Янам ад царквы. Яго галоўнымі мерапрыемствамі былі царкоўныя саборы ў Равене і Рыме, што прызналі несапраўднасць Трупнага сінода і пастанавілі знішчыць яго дакументы. Вымушаны каранаваць імператарам Берэнгара Фрыульскага, пасля яго аддалення Ян IX прызнаў законным імператарам яго суперніка Ламберта, з дапамогай якога і ўтрымаўся на прастоле. У надзеі спыніць перыяд нестабільнасці вакол папскага прастола ён аднавіў «рымскую канстытуцыю» Лотара I, па якой на папскіх выбарах абавязкова павінен быў прысутнічаць прадстаўніка імператара.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Union List of Artist Names — 2015. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).