Перайсці да зместу

Удзел (Гардзееўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Удзел
руск.: Удел
52°56′28″ пн. ш. 31°48′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Бранская вобласць
Муніцыпальны раён Гардзееўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Часавы пояс UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 0 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48340
Паштовы індэкс 243677
Код АКАТП 15211852007
Паказаць/схаваць карты
Удзел (Расія)
Удзел
Удзел

Удзел[2] (руск.: Удел) — вёска ў Гардзееўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Рудневараб’ёўскага сельскага паселішча.

Згадваецца з XIX ст. у складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года вёска абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года вёска ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Бранскай вобласці.