Перайсці да зместу

Старая Палана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Старая Палана
руск.: Старая Полона
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Насельніцтва
  • 168 чал. (2013)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
48340
Паштовыя індэксы
243677
Код АКАТП
Старая Палана на карце Расіі ±
Старая Палана (Расія)
Старая Палана
Старая Палана (Бранская вобласць)
Старая Палана

Старая Палана[2] (руск.: Ста́рая Полона́) — вёска ў Гардзееўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Рудневараб’ёўскага сельскага паселішча.

Заснавана ў сярэдзіне XVIII стагоддзя.

Да Лютаўскай рэвалюцыі вёска ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года вёска абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года вёска ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Бранскай вобласці.

Пасля аварыі на ЧАЭС вёска аднесена да зоны радыеактыўнага забруджвання і мае статус зоны пражывання з ільготным сацыяльна-эканамічным статусам[3].

Зноскі

  1. Численность населения Брянской области по муниципальным образованиям в разрезе населённых пунктов на 1 января 2013 года. Брянскстат. 2013. 90 стр.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
  3. Постановление Правительства РФ от 08.10.2015 № 1074 «Об утверждении перечня населенных пунктов, находящихся в границах зон радиоактивного загрязнения вследствие катастрофы на Чернобыльской АЭС».